Перайсьці да зьместу

Валеры Ачайкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Ачайкін
Род дзейнасьці беларускі архітэктар, мастак і пэдагог
Дата нараджэньня 20 верасьня 1938 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Анаткасы, Урмарскі раён, Чуваская АССР, Расея
Дата сьмерці 1 кастрычніка 2017(2017-10-01)[1] (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр, архітэктар
Месца працы
Сябра ў Саюз архітэктараў СССР[d], Беларускі саюз архітэктараў[d] і Беларускі саюз мастакоў
Узнагароды

Валеры Фёдаравіч Ачайкін (нарадзіўся 20 верасьня 1938 году, в. Анаткасы, Урмарскі раён, Чуваская АССР — беларускі архітэктар чуваскага паходжаньня, мастак і пэдагог.

Нарадзіўся 20 верасьня 1938 году ў вёсцы Анаткасы Ўрмарскага раёну Чуваскай АССР у сям’і селяніна. З 1956 году па 1961 год вучыўся ў Чэбаксарскай мастацкай вучэльні, з 1961 па 1967 год у Ленінградзкай вышэйшай мастацка-прамысловай вучэльні ім. В. І. Мухінай. З 1967 году жыве ў Менску.

З 1967 да 1970 году працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзэ, а з 1970 па 2002 у праектным інстытуце Белдзяржпраект, дзе з 1995 году ўзначальваў аддзел інтэр’ераў і малых архітэктурных формаў. З 1991 дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2005 зьяўляецца дацэнтам Інстытуту сучасных ведаў імя А. М. Шырокава і дарадцаю Беларускай акадэміі архітэктуры. Чалец Саюза архітэктараў Беларусі з 1975 году. Чалец Беларускага саюза дызайнэраў

Браў ўдзел у вялікай колькасьці архітэктурных праектаў інстытуту Белдзяржпраект як распрацоўшчык інтэр’ераў будынкаў і малых архітэктурных формаў. Некаторыя зь іх:

Цягам 5 гадоў зьяўляўся чальцом творчай групы па распрацоўцы інтэр’ераў Палаца Рэспублікі.

Выяўленчае мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валеры Ачайкін вядомы як мастак, які працуе ў жанрах пэйзажу, нацюрморту, партрэту. Браў ўдзел у шматлікіх выставах. Яго працы знаходзяцца ў Музэі Вялікай Айчыннай вайны у Менску, у мастацкім музэі г. Табольску ды ў шматлікіх прыватных сборах у Беларусі, Расеі, Нямеччыне, Злучаных Штатах, Францыі і Летуве.

Пэдагагічная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1971 па 1981 год узначальваў мастацкую студыю пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і дацэнт Інстытуту сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Праекты інтэр’ераў неаднаразова адзначаліся Ганаровымі граматамі Саюзу архітэктараў Беларусі. За праект інтэр’еру станцыі Менскага метрапалітэну «Інстытут культуры» ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

  • Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с — ISBN 978-985-6885-10-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия (рас.)Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2