Перайсьці да зьместу

Бітва пры Гэмінгштэце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бітва пры Гемінгштэце»)

Бітва пры Гэмінгштэце адбылася 17 лютага 1500 году блізу вёскі Гэмінгштэт у сёньняшнім Шлезьвіг-Гальштайне, што ў Нямеччыне. Бітва была спробай герцага Фрыдрыха і герцага Ёгана падпарадкаваць сялянства Дыртмаршэну, якое ўстанавіла сялянскую рэспубліку на ўзьбярэжжы Паўночнага мора (герцаг Ёган адначасова зьяўляўся каралём Кальмарскае уніі).

Герцагскае войска складалася зь «Вялікае Гвардыі», 4000 наймітаў зь Нідэрляндаў пад камандай дробнага шляхціца (Юнкера) на імя Зьленц; 2000 узброенай кавалерыі; блізу 1000 артылерыстаў і 5000 простых жаўнераў. Абаронцаў было блізу 6000 сялянаў.[1], якія былі добра ўзброеннай і арганізаванай міліцыяй, а не кепскаарганізаванай хеўрай, якая звычайна атасаямляецца зь сялянскім войскам. Па заняцьці вёскі Мэльдорф герцагскае войска працягнула наступ, але было спынена барыкадай, экіпаванай гарматамі (Geschütze). Абароцы адчынілі адзін шлюз на плаціне, каб затапіць мясцовасьць. Зямля хутка ператварылася ў багну і мелкаводныя азёры. Зьбітыя разам на вузкае дарозе безь цьвёрдае зямлі пад нагамі герцагскае войска было пазбаўлена магчымасьці скарыстаць сваю колькасную перавагу. Лёгкаўзброеныя сяляне добра ведалі навакольле і, з дапамогай жэрдзяў, перабіраліся праз багну і затоны. У выніку большасьць герцагскіх жаўнераў патанулі ў вадзе, але не былі забітыя праз зброю. Дакладных зьвестак пра страты Дзітмаршэнцаў няма, але вядома, што датчане і галяндзцы разам згубілі больш за палову свайго войска, блізу 7000 забітых і 1500 параненых.

Фэрмэр Вульф Ізэбранд быў лідэрам і арганізатарам сялянскае абароны. Вядома, што ён быў сапраўднай гістарычнай асобай. Аднак існаваньне іншых удзельнікаў дакладна нявызначана. Напрыклад, легендарны Раймэр фон Вімэрштэт паводле міта забіў Юнкера Зьленіца, камандуючага «Вялікай Гвардыяй»; іншым малаверагодным удзельнікам была «дзева» Тэльсэ.

Шматлікія дэталі тых падзеяў былі дададзеныя ў пазьнейшы час, каб зрабіць постаць абаронцаў больш гераічнай. У 1900 годзе быў пабудаваны помнік у іх гонар. Культ дасягнуў свайго піка ў часы панаваньня нацыстаў, калі сябры партыі выкарыстоўвалі імёны абаронцаў у сваёй прапагандзе. Сёньня на месцы бітвы існуе больш нэўтральны музэй, які шануе памяць бітвы.

Бітва пры Гемінгштэце — першы узор выкарыстаньня ляндшафту ў вайсковае тактыцы.

  1. ^ Birch, J.H.S., Denmark in History, John Murray:London (1938), p. 141

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бітва пры Гэмінгштэцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў