Перайсьці да зьместу

Бітва пад Лоевам (1651)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Лоевам
Дата: 6 ліпеня 1651
Месца: ваколіцы Лоева
Вынік: перамога войска ВКЛ
Супернікі
Герб Рэчы Паспалітай абодвух народаў Рэч Паспалітая Казакі
Камандуючыя
Януш РадзівілМарцін Нябаба
Колькасьць
400015 000

Бі́тва пад Ло́евам, вядомая таксама, як Другая бітва пад Лоевам, адбылася 6 ліпеня 1651 году каля Лоева, каля 50 км ад Чарнігава, у часе паўстаньня Хмяльніцкага і, як першая, скончылася перамогай войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам.

Празь некалькі тыдняў па бітве пад Берастэчкам Багдану Хмяльніцкаму атрымалася сабраць расьсеяных казакоў і з падтрымкай татараў ізноў сур’ёзна пагражаць Рэчы Паспалітай. У гэты час польскае паспалітае рушэньне, як і сам кароль Ян Казімер, адмовілася ад далейшага змаганьня і разьехалася па хатах. У глыб Украіны рушылі каронныя аддзелы гетманаў каронных (Патоцкага і Каліноўскага). 3 верасьня яны занялі Любар.

На сустрэчу з аддзеламі кароннымі рушыў і Януш Радзівіл, маючы пад камандаю 11 харугваў літоўскай кавалерыі (у тым ліку 2 татарскія харугвы Сянкевіча і Мурзы), агулам 4000 жаўнераў. 6 ліпеня ён сустрэў і разьбіў казацкія аддзелы палкоўніка Марціна Нябабы (15 000 пяхоты), якія накіроўваліся пад Гомель.

Пасьля гэтай перамогі Радзівіл вызваліў з аблогі трохтысячны аддзел у Крычаве і 4 жніўня разам з сваім войскам вызваліў Кіеў.

  • Marcin Domagała: Biała Cerkiew 23-25 IX 1651. Zabrze: «Inforteditions», 2007. ISBN 978-83-8994-315-8.
  • Władysław Andrzej Serczyk: Na płonącej Ukrainie. Dzieje Kozaczyzny 1648—1651. Warszawa: Książka i Wiedza, 1998, s. 347. ISBN 83-05-12969-1.
  • Natalia Jakowlenko: Historia Ukrainy. Od czasów najdawniejszych do końca XVIII wieku. Lublin: Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2000, s. 228. ISBN 83-85854-54-1.
  • Tadeusz Korzon: Dzieje wojen i wojskowości w Polsce. Lwów: Ossolineum, 1923, s. 339.