Бітва пад Ленінам
Бітва пад Ленінам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
![]() ![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Страты | |||||||||
![]() ![]() ![]() | ![]() 326 палонных | ||||||||

Бі́тва пад Ле́нінам — бітва 12—13 кастрычніка 1943 году каля вёскі Леніна (Магілёўская вобласьць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваньнем генэрала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі, і сіламі Вэрмахту.
Бітва зьяўлялася часткай Аршанскай наступальнай апэрацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падразьдзяленьняў на Ўсходнеэўрапейскім тэатры баявых дзеяньняў Другой сусьветнай вайны.
Хада падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бітва пад Ленінам адбылася 12—13 кастрычніка 1943 году. За вышыню «215,5» разам з жаўнерамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касьцюшкі пад камандаваньнем генэрала З. Бэрлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэньні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава.
На працягу 2 дзён працягваліся крывавыя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім жаўнерам надалі званьне Героя Савецкага Саюзу. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.
У ходзе баёў было зьнішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысячаў варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1950 году 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным сьвятам — Днём Войска Польскага.
У 1968 годзе, да 25-годзьдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавету ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальду» 2-й клясы.
Указам Сэйму Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 траўня 1988 году быў заснаваны крыж «За бітву пад Ленінам».
Сяло Трыгубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназванае ў Касьцюшкава.
Штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаваньняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленьні Беларусі.