Перайсьці да зьместу

Бітва на Акмяне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва на Акмяне
Дата: 1331
Месца: Рака Акмяна на тэрыторыі паўночнай Жамойці.
Вынік: Вырашальная перамога войска ВКЛ
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Тэўтонскі Ордэн
Камандуючыя
Вялікі князь ГедымінГенрых фон Плёк
Колькасьць
невядоманевядома
Страты
невядоманевядома

Бі́тва на Акмяне, Акмянская бітва — бітва войск ВКЛ на чале з Гедымінам супраць Тэўтонскага ордэну. Войскі Тэўтонскага ордэну на чале з Генрыхам фон Плёкам у чарговы раз уварваліся на тэрыторыю Жамойці, рабуючы й зьнішчаючы мясцовае насельніцтва. Гедымін неадкладна сабраў войска й спыніў крыжакоў каля ракі Акмяны, што на тэрыторыі паўночнай Жамойці.

Гедымін разьмясьціў жамойцкія часткі ў цэнтры, а найбольш баяздольныя дружыны зь беларускіх гарадоў паставіў на флянгах і ў рэзэрве, наперадзе войска стаяла татарская коньніца. Падчас бітвы, дапаможныя войскі крыжакоў, якія складаліся зь мясцовага насельніцтва, пераважна жамойтаў, земгалаў і куршаў, перайшлі на бок ВКЛ і ўдарылі крыжакам у сьпіну. У выніку войска Тэўтонскага ордэну было разгромлена ўшчэнт, рэшткі крыжакоў здолелі ўцячы. На некаторы час крыжацкая агрэсія была прыпынена, болей таго ліцьвіны правялі некалькі ўдалых рэйдаў на тэрыторыю Ордэна.

  • Акмянская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
  • Алесь Краўцэвіч - Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі: нарыс. Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). — ISBN 978-985-90263-1-7