Бясконцая калёна
|
Канстанцін Бранкузі |
Бясконцая калёна, 1938 |
па-румынску: Coloana fără sfârşit |
чугун. 29,33× см |
Тыргу-Жыў |
Бясконцая калёна (па-румынску: Coloana fără sfârşit або Coloana infinitului) — цыкл скульптур румынскага скульптара Канстанціна Бранкузі, над якім ён пэрыядычна працаваў на працягу 19 гадоў. Самая вядомая Бясконцая калёна была пабудавана ў румынскім горадзе Тыргу-Жыў.
Цыкл скульптур
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледчык Іёнэл Жыаноў (Ionel Jianou) прыводзіць пяць вэрсій Бясконцай калёны з дубу і адну з гіпсу і сталі, створаных Бранкузі з 1918 па 1937 гады. У Бясконцай калёны Бранкузі зноў адкрыў такі матыў румынскага фальклёру, як «нябесная калёна» (па-румынску: columna cerului), які зьяўляецца часткай міталягічнай тэмы "Восі Сьвету|" (axis mundi), распаўсюджанай сярод многіх народаў Зямлі. У румынскай народнай творчасьці «нябесная калёна» ўяўляла сабой архаічнае, дахрысьціянскага вераваньне, якое хутка было хрысьціянізаванае, аб чым сьведчаць згадкі аб калёне ў калядных каліндах.
Бранкузі абраў не традыцыйную форму калёны, якая азначае толькі нябесную апору, а форму, якая складаецца з паўтаральных рамбоідаў, перадае сымбалізм ўзыходжаньня. Іянэл Жыаноў падкрэсьлівае, што ромбападобная форма нагадвае дэкаратыўны стыль калён у сялянскай архітэктуры. Бранкузі назваў калёну Бясконцай, паколькі па яго задуме яна накіравана ня проста на неба, а ў бязьмежную прастору за межамі чалавечага сьвету. Аб гэтай жа прасторы ідзе гаворка і ў іншай сэрыі скульптур Бранкузі «Птушка ў прасторы».
Калёна ў Тыргу-Жыў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 1934 году Канстанцін Бранкузі прыняў прапанову Жаночай лігі жудеца Горж пабудаваць помнік у гонар салдат, якія загінулі каля ракі Жыў пры абароне гораду ад нямецкіх войскаў у 1916 годзе. Спачатку Бранкузі хацеў узьвесьці толькі калёну, але потым было вырашана зрабіць скульптурны комплекс, які складаецца з «Стала маўчаньня», «Брамы пацалунку» і «Бясконцай калёны».
Праца была скончаная 28 кастрычніка 1938 году. Вышыня калёны склала 29,33 мэтры. Яна складаецца з 17 чыгунных ромбападобных блёкаў.
Па задуме Бранкузі гэтая «Бясконцая калёна» павінна сымбалізаваць ўзыходжаньне душ забітых салдат да неба і адначасова падтрымліваць нябесны звод.
У 1950-х гадах камуністычны ўрад палічыў працу Бранкузі праявай буржуазнага духу. Быў падрыхтаваны плян зносу, які так і ня быў прыведзены ў выкананьне.
У 1998—2000 гг. былі праведзены работы па аднаўленьні калёны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ionel jianou Brancusi. — Tudor Publishing, 1963.
- alexandra Parigoris Endless Column Restored // Sculpture. — Jan./Feb. 2002. — № 1. (анг.)