Перайсьці да зьместу

Бэтмэн і Робін (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэтмэн і Робін
па-ангельску: Batman & Robin
Жанр баявік[d], супэргеройскі фільм[d] і навукова-фантастычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Бэтмэн[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Dennis Virkler[d]
Вытворчасьць Warner Brothers[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d] і Xfinity Streampix[d]
Дата выхаду 20 чэрвеня 1997[2], 4 ліпеня 1997[3] і 26 чэрвеня 1997[4]
Працягласьць 125 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 125 000 000 $[5]
Прыбытак 238 235 719 $[6], 107 353 792 $[6] і 42 872 605 $[6]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Бэ́тмэн і Ро́бін» (па-ангельску: Batman & Robin) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 1997 году, заснаваны на героях коміксаў DC Comics Бэтмэне і Робіне. Гэта чацьвертая і апошняя частка з сэрыі фільмаў Warner Bros., прысьвечанай Бэтмэну. Фактычна кінастужка стала сыквэлам фільму «Бэтмэн назаўжды» і адзіны фільм у сэрыі, які быў зьняты без удзелу Тыма Бэртана ў любой якасьці. Рэжысэрам твору быў Джоэл Шумахэр і аўтарам сцэнару Аківа Голдсман. Галоўныя роді выканалі Джордж Клуні, Арнольд Шварцэнэгер, Крыс О’Донэл, Ума Турман і Алісія Сылвэрстоўн. Прэм’ера фільму адбылася ў Лос-Анджэлесе 12 чэрвеня 1997 году, а ў агульны пракат кінастужка трапіла 20 чэрвеня. Фільм назьбіраў у сусьветным пракаце 238 мільёнаў даляраў, у той час як вытворчы бюджэт склаў ад 125 да 160 мільёнаў даляраў. Такія паказьнікі сталіся для аўтараў касавым расчараваньнем.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Бэтмэн (Джордж Клуні) і ягоны сябар Робін (Крыс О’Донэл) сутыкаюцца з новым злыднем, містэрам Фрызам (Арнольд Шварцэнэгер), які пакінуў пасьля сябе сэрыю крадзяжоў каштоўнасьцяў. Падчас сутычкі ў музэі натуральнай гісторыі Фрыз выкрадае вялікі дыямэнт і ўцякае, замарожваючы Робіна і пакідаючы Бэтмэна ня ў стане перасьледваць яго. Пазьней Бэтмэн і Робін даведваюцца, што Фрыз першапачаткова быў доктарам Віктарам Фрысам, навукоўцам, які працаваў над новымі лекамі ад хваробы, вядомай як сындром Макгрэгара, у надзеі вылечыць сваю невылечна хворую жонку Нору (Вэндэля Кірсэбом). Пасьля аварыі ў лябараторыі Фрыс быў ня ў стане жыць пры сярэдніх тэмпэратурах і быў вымушаны насіць крыягенны касьцюм, які працуе на дыямэнтах.

У другой дзеі, у лябараторыі Wayne Enterprises у Бразыліі батанічка доктарка Памэла Айсьлі (Ума Турман) працуе пад кіраўніцтвам звар’яцелага доктара Джэйсана Ўудраў (Джон Гловэр). Пабачыўшы, як Ўудраў выкарыстоўвае формулу, каб ператварыць сэрыйнага забойцу Антоніё Дыега на супэрчалавека Бэйна (Джып Сўэнсан), яна пагражае выкрыць экспэрымэнты Ўудраў. Падчас бойкі Ўудраў перакульвае паліцу з таксінамі на Айсьлі, якая ператвараецца ў Атрутны Блюшч. Жанчына забівае Ўудраў атрутным пацалункам, зьнішчае лябараторыю і ўцякае ў Готэм з Бэйнам.

Бэтмэн, Робін і паліцыя выкрываюць месцазнаходжаньне Фрыза, знайшоўшы таксама ў крыягенным пакоі Нору. Тым часам Блюшч адключае электрычнасьць у пакоі Норы, крадзе дыямэнты і спакушае Робіна, каб сапсаваць ягоныя стасункі з Бэтмэнам. Яна пераконвае Фрыза, што Бэтмэн адказны за замах на жыцьцё Норы, і той вырашае прымусіць чалавецтва пакутаваць дзеля помсты, а Блюшч, тым часам, плянуе зноў засяліць Зямлю з дапамогай сваіх расьлінаў-мутантаў. Фрыз і Бэйн захопліваюць Готэмскую абсэрваторыю і ператвараюць новы тэлескоп у гіганцкі прамень марозу, а Блюшч спрабуе заняцца Робінам і Бэтмэнам. Тым часам у справы ўмешваецца Барбара (Алісія Сылвэрстоўн), якая атрымаўшы адмысловы касьцюм, становіцца Бэтгэрл, своечасова прыбываючы ў логва Блюшчу, каб дапамагчы Бэтмэну і Робіну ўтаймаваць яе. Пасьля кампанія пераключаецца на Фрыза. Бэтмэн перамагае яго ў баі, а Бэтгэрл і Робін выводзяць Бэйна з ладу і размарожваюць горад. Фрыз абвінавачвае Бэтмэна ў тым, што ён пазбавіў жыцьця Нору, але яму паказваюць запіс, на якім Блюшч прызнаецца ў злачынстве. Бэтмэн выкрывае, што Нора выжылая, і прапануе Фрызу мажлівасьць працягнуць дасьледаваньне сындрому Макгрэгара, але Фрыз мусіць вярнуцца ў лякарню.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгацыі аглядаў Rotten Tomatoes толькі 11% з 96 аглядаў крытыкаў ёсьць станоўчымі, а сярэдні рэйтынг фільму складае 3,8/10. На думку крытыкаў з парталу кплівае стаўленьне Джоэла Шумахэра дасягае невыноснай мяжы ў фільме «Бэтмэн і Робін», вынікам чаго ёсьць шалёны і бяздумны фільм, які занадта жартаўлівы, каб пра яго асабліва клапаціцца[7]. На Metacritic фільм мае 29 сярэдняўзважаных пунктаў з 100 мажлівых, грунтуючыся на 21 водгуку, што сьведчыць пра агулам неўхвальныя рэцэнзіі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю адзнаку C+ паводле шкалы ад A+ да F. У сваёй рэцэнзіі «вялікі палец уніз» Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times знайшоў фільм цудоўным дзеля прагляду, але ў ім на думку аўатара ня было анічога сапраўднага ў сваёй аснове, раскрытыкаваўшы ягоны цацачны падыход[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]