Перайсьці да зьместу

Бэрнд Вольф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрнд Вольф
Рост 178 см[1]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 23 лютага 1997(1997-02-23)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Клётэн Флаерз
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2016 — цяпер

Бэрнд Вольф (па-нямецку: Bernd Wolf; нар. 25 лютага 1997 году) — аўстрыйскі хакеіст, абаронца швайцарскага клюбу «Клётэн Флаерз».

Пачаў займацца хакеем у роднай Вене, дзе быў у структуры клюбу «Вена Кэпіталз». Пазьней перабраўся ў Бэрн, дзе таксама спаборнічаў толькі ў моладзевых камандах клюбу. У верасьні 2016 году Вольф далучыўся да швайцарскага клюбу «Лянгенталю» з другога дывізіёну[2]. Пасьля дэбютаваў у «Бэрне», але хутка на правах арэнды выправіўся ў «Фісп». У траўні 2018 году абаронца склаў кантракт зь «Філяхам» з Аўстрыйскай хакейнай лігі[3], дзе выступаў да сканчэньня сэзону 2019—2020 гадоў. У наступным абараняў колеры швайцарскага клюбу «Люгана»[4][5]. У сярэдзіне сьнежня 2023 году «Клётэн Флаерз» абвсьціў, што Вольфа з новага сэзону далучыцца да іхняй дружыны[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]