Бэзансон
Бэзансон | |||||
франц. Besançon | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Бургундыя-Франш-Камтэ | ||||
Дэпартамэнт: | Ду | ||||
Кіраўнік: | Ан Віньё[d] | ||||
Плошча: | 65,05 км² | ||||
Вышыня: | 281 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 116 466 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1790,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 25000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°14′32″ пн. ш. 6°1′17″ у. д. / 47.24222° пн. ш. 6.02139° у. д.Каардынаты: 47°14′32″ пн. ш. 6°1′17″ у. д. / 47.24222° пн. ш. 6.02139° у. д. | ||||
Бэзансон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.besancon.fr/ |
Бэзансон (па-француску: Besançon) — горад на ўсходзе Францыі, ля ракі Ду, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Ду і рэгіёну Бургундыя-Франш-Камтэ. Да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Франш-Камтэ. У 2016 годзе колькасьць насельніцтва складала 116 466 жыхароў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У старажытнасьці быў цэнтрам Гальскага племені сэкванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліюсам Цэзарам. З IV стагодзьдзя вядомыя бэзансонскія біскупы, якія з часам сталі арцыбіскупамі, узялі кіраваньне горадам у свае рукі. Аж да 1654 году ён заставаўся вольным горадам ў складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі.
Бэзансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін зь мясцовых жыхароў, кардынал Гранвэла, запраўляў зьнешняй палітыкай імпэрыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў на загад Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Сэбастыянам Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасьці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэньне Вобана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.
У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіраваньня Франш-Камтэ. У 1671 годзе ў Бэзансон пераехаў з Доля ўнівэрсытэт Франш-Камтэ, адкрыты яшчэ ў XV стагодзьдзі як «унівэрсытэт Дзьвюх Бургундыяў».
У канцы XVIII стагодзьдзя ўцекачы з Швайцарыі заклалі асновы прамысловасьці Бэзансона. У XIX стагодзьдзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Юго, сацыялісты Шарль Фур’е і П’ер Жазэф Прудон, а таксама браты Люм’ер. Стэндаль зьмясьціў у Бэзансон частку дзеяньня рамана «Чырвонае і чорнае».
У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага гораду — Плянуаз.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бэзансонская фартэцыя — спраектаваная Сэбастыянам Вабаном. Уключае ў сябе цытадэль, гарадзкія сьцены й форт Грыфон. У 2008 годзе гэтыя ўмацаваньні былі абвешчаныя ЮНЭСКО помнікамі Сусьветнай спадчыны у ліку 13 іншых умацаваньняў Вабана.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктор Юго — францускі пісьменьнік
- браты Люм’ер — вынаходнікі кінематографу
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэзансон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў