Быцьцё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Быцьцё, часам Сушча — адно з найважнейшых, абстрактных сьветапоглядных паняцьцяў, да якіх прыйшло чалавецтва ў працэсе свайго разьвіцьця. Паняцьце быцьця ахоплівае паняцьце існаваньня і рэальнасьці і сумежных зь імі тэм. Процілегласьцю быцьця зьяўляецца небыцьцё або нішто. Быцьцё вывучае разьдзел філязофіі, які завецца анталёгія.

Пытаньні быцьця зьяўляюцца цэнтральнымі ў сьветапоглядзе кожнага чалавека. Ня дзіўна, што гэтыя пытаньні цікавілі людзей з самых старажытных часоў, і адказы на гэтыя пытаньні занялі важнае месца ў веравучэньнях і філязофскіх тэорыях розных эпохаў. Такім чынам, праблема быцьця — гэта адначасова праблема разважаньняў і пошуку праўды (філязофіі), і праблема веры і веравучэньня (рэліґіі).