Бухтар Табуні
Бухтар Табуні | |
Дата нараджэньня | 10 траўня 1979[1] (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | палітык |
Бухтар Табуні (нар. ў 1979 годзе) — папуаскі актывіст, дзеяч на карысьць незалежнасьці Заходняй Папуа.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў невялікай вёсцы Папані. Ад 1988 студыяваў інжынэрыю ў Макасары. Палітычнай дзейнасьцю заняўся пасьля выпадковай сьмерці[2] свайго далёкага пляменьніка Опінуса Табуні ў часе разгону мірнай дэманстрацыі ў Вамэна (9 жніўня 2008). Зьяўляўся адным з заснавальнікаў Нацыянальнага Камітэту Заходняй Папуа (Komite Nasional Papua Barat, KNPB)[3]. Арганізаваў акцыі пратэсту і падтрымкі для кампаніі International Parlamentarians for West Papua. 3 сьнежня быў арыштаваны і прысуджаны на тры гады турмы[4]. Пасьля беспарадкаў у карнай калёніі ў Абэпуры ў сьнежні 2010 году яго абвінавацілі ва ўдзеле ў іх арганізацыі[5]. Міжнародная амністыя прызнала яго вязьнем сумленьня. 17 жніўня яго выпусьцілі з турмы[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.papuansbehindbars.org/?prisoner_profile=buchtar-tabuni
- ^ Human Rights Watch. 2010. Prosecuting political aspiration: Indonesia’s political prisoners.
- ^ Papuan Political Prisoners
- ^ Obawy o los więźniów sumienia w Papui Zachodniej
- ^ Obawy o los więźniów sumienia w Papui Zachodniej
- ^ Kary więzienia za symbole niepodległościowe
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|