Перайсьці да зьместу

Буха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутэлька Boukha l’Oasis

Буха (па-ангельску: Boukha, па-габрэйску: בּוּכה) — нацыянальны туніскі алькагольны напой моцнасьцю 36 — 40 %. Вырабляецца шляхам збражываньня і наступнай простай дыстыляцыяй фінікаў туніскага ці турэцкага паходжаньня. Дакладна не вядома, калі і як зьявілася буха. На мясцовым габрэйска-арабскім слэнгу «буха» азначае «пары алькаголю». Прамысловую вытворчасьць бухі заснаваў Абрагам Бакобса ў 1880 годзе ў вінакурне «La Soukra» каля Туніса, ён жа заснаваў кампанію, якая зьяўляецца асноўным вытворцам бухі — «Bokobsa».