Бурыданаў асёл
Бурыда́наў асёл — філязофскі парадокс, названы па імені Жана Бурыдана, нягледзячы на тое, што быў вядомы яшчэ з працаў Арыстоцеля, у якіх было пастаўлена пытаньне: як асёл, якому прадастаўлены два аднолькавыя прывабныя пачастункі, можа ўсё ж такі рацыянальна зрабіць выбар?
Бурыдан нідзе не згадваў дадзенай праблемы, але закранаў падобную тэму, адстойваючы пазыцыю маральнага дэтэрмінізму — што чалавек, сутыкнуўшыся з выбарам, павінен выбіраць у бок большага дабра. Бурыдан дапусьціў, што выбар можа быць запаволены ацэнкай вынікаў кожнага выбару.
Пазьней іншыя пісьменьнікі ўтрыравалі гэты пункт гледжаньня, прыводзячы прыклад з аслом і двума аднолькава даступнымі і добрымі ахапкамі сена і сьцьвярджаючы, што ён абавязкова памрэ з голаду, пакуль прыме рашэньне. Гэтая вэрсія стала шырока вядомая дзякуючы Ляйбніцу[1].
У рамках лёгікі самой задачы можна, аднак, паказаць, што рацыянальна думаючы асёл ніколі не памрэ з голаду, хоць і нельга сказаць, які ахапак сена ён абярэ. Адмову ад ежы можна таксама лічыць выбарам. Такім чынам, з трох варыянтаў выбару (ахапак сена зьлева, ахапак справа і галодная сьмерць) трэці варыянт будзе горшы за ўсіх, таму асёл яго не абярэ ніколі[2].
Таксама ў некаторых інтэрпрэтацыях разглядаецца і магчымае зьмяненьне сытуацыйнага кантэксту: злучэньне двух ахапкаў у адзін, з прычыны чаго дыхатамія зьнікае[3].
Тры дні назіраў за ім гандляр і філёзаф Бурыдан. І, напэўна, усе трое памерлі б з голаду, калі б гандляр нарэшце не здаўся і не злучыў два ахапкі сена ў адзін.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Лейбниц Г. В. Досьведы тэодзіцэі аб дабрыні Божай, свабодзе чалавека і пачатку зла. Сач. у 4 т., т.4. — М.: Мысль, 1989, с. 159
- ^ Amartya Sen Chapter 6. Rationality and Uncertainty // Rationality and Freedom. — Harvard University Press, 2004. — P. 229. — 736 p.. — ISBN 0674013514, 9780674013513(анг.)
- ^ Н. А. Пашкоўская, І. П. Гудзік, В. А. Корсакава ГДЗ. Рашэбнік па рускай мове. 6 клас.[1]