Перайсьці да зьместу

Буква Зю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Буква Зю» — расейскі фразэалягізм, які азначае дзіўную, ненатуральную, скручаную форму прадмету. Фразэалягізм адносна малады, сэнс эвалюцыянуе ў працэсе ўжытку.

Паходжаньне фразэалягізма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зора

Гіпотэзу паходжаньня словазлучэньня выказаў кандыдат філялягічных навук А. В. Зяленін[1], які лічыць крыніцай фразэалягізма фільм пра Зора, адмысловым знакам якога была літара Z. Паводле Зяленіна, словазлучэньне распаўсюдзілася ў 1970—1980-я гады сярод студэнцкай моладзі, сваё новае імя літара Z атрымала праз замену ў найменьні ангельскай літары зэд апошніх двух гукаў гукам «ю». Зяленін лічыць, што замена адбылася пад уплывам грэцкіх літар мю і ню, чыя фанэтычная форма, на яго думку, дзівіла студэнтаў.

Тым часам, фанэтычнае спалучэньне «зю» даволі незвычайнае да расейскай мовы. Так, Леў Усьпенскі[2] дае для склада «зю» прыкладамі толькі «зюзя» і «назюзиться».

Эвалюцыя фразэалягізма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зяленін лічыць, што першапачаткова, у 1980-я гады, словазлучэньне «буква зю», азначала дзіўнае, скрыўленае палажэньне чалавечага цела, было распаўсюджана сярод аўтамабілістаў, якія праводзілі шмат часу за рамонтам машын.[a] Затым, у канцы 1980-х гадоў, фразэалягізм трапіў у лецішчавы лексікон з сэнсам працяглай працы сагнуўшыся.[b] Ужытак, ужо бяз сувязі зь лецішчам або аўтамабілем, пашыраўся ня толькі ў прастамоўі, але і ў пэрыядычным друку, і ў мастацкай літаратуры. У апавяданьні Міхаіла Ёсіфавіча Велера «Легенда о морском параде» можна сустрэць: «Старпом почему-то изгибается буквой зю и распрямляться ня хочет».

Ходам эвалюцыі фразэалягізм аддаліўся ад зыходнага сэнсу «падобны формай да літары Z» і пачаў азначаць скрыўленасьць наогул. Цяпер словазлучэньне ўжываецца адносна кожнага аб’екта, які мае скрыўленую, дзіўную форму.[c]

У сярэдзіне 1990-х гадоў фразэалягізм зьявіўся ў публіцыстыцы, спарадзіўшы сэмантычныя пераўтварэньні. Зяленін дае наступныя прыклады: «Машина по-прежнему стоит во дворе буквой зю»,[3] «Некий красавец на моторке выписывал на воде букву зю»,[4] «Не все в этой стране ставит человека буквой зю».[5] Словазлучэньне атрымала больш абстрактнае значэньне «кожны прадмет скрыўленай формы».[d]

Распаўсюджаньне фразэалягізма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З-за няпэўнасьці значэньня, фразэалягізм мае вялікія магчымасьці моўнай трансфармацыі. Паводле меркаваньня А. В. Зяленіна, у найбліжэйшы час ён зьявіцца ў фразэалягічных і тлумачальных слоўніках.

Фразэалягізм распаўсюджаны толькі ў расейскай гаворцы мэтраполіі і, у меншай ступені, краінаў колішняга СССР[e]</ref>}}. Фразэалягізм «(зігнутий) як буква зю» зацікавіў харкаўскага філёляга Н. Ф. Уманцаву[6]. Сярод расейскамоўных у краінах далёкага замежжа фразэалягізм не прыжыўся. Паводле меркаваньня А. В. Зяленіна, гэта зьвязана з уплывам на тых расейскамоўных лацінскага альфабэту, што зьмяншае магчымасьць іншага, іранічнага погляду на літару Z.

Іншыя значэньні фразэалягізма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Частка значэньняў словазлучэньня «буква зю» зьвязана зь пераносам асноўнай сэнсавай нагрузкі зь «зю» на «букву». Зяленін ахарактарызаваў гэты працэс як актуалізацыю першага, намінатыўнага, элемэнта словазлучэньня[1]. «Буква зю» цяпер можа мець на ўвазе неразборлівы почырк, загадкавы знак або проста каракулі.[f]

Прыкладам, ёсьць папулярная кампутарная праграма Буква Зю (Letter Zu) для трансьлітарацыі лацінскіх літар і іх камбінацыяў у кірылічныя[7].

У гэтым значэньні фразэалягізм, паводле назіраньняў Зяленіна, стаў спараджаць другасныя, вытворныя ад звыклых «ад А да Я» або «ад Альфы да Амэгі».[g]

У выданьні «Большой словарь русских поговорок» Макіенка і Нікіцінай даецца яшчэ адно значэньне фразэалягізма — школьны жарганізм, жартоўная мянушка настаўніка матэматыкі[8]. Там жа даецца і сугучны малады жарганізм «корявый зю» — дзіўнавата апрануты чалавек[9].

Зюганаў і «буква зю»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы склад прозьвішча Г. А. Зюганава актыўна выкарыстоўваецца ў яго мянушках[10][11].

У 1999 годзе Д. Быкаў у артыкуле пра палітычную кар’еру Г. А. Зюганава, пад назвай «Буква „Зю“», заўважае і тое, што прозьвішча апошняга выклікае асацыяцыі зь літарай «зю», вядомай позай хворага на радыкуліт[12].

На 65-гадовы юбілей Г. Зюганова яму, між іншага, супрацоўнікі прафсаюзаў падарылі апісаньне «34-й літары расейскага альфабэту — літары ЗЮ» (гл. малюнак).[13]

  1. ^ Прыкладам ён дае цытату: «Вы ползете под грязное брюхо машины… ползая на карачках и изгибаясь буквой зю» — Автопилот. 1995. № 19
  2. ^ Прыкладам ён дае цытату: «…стоишь с утра до вечера непонятной буквой зю» —Лица. 2002. № 6
  3. ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Какие упражнения надо делать первоклассникам, чтобы их спинки не стали похожи на букву зю» — Комсомольская правда. 2002. № 155
  4. ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Архитектор о стиле не думает… тут мы буквой зю изогнулись» — Итоги. 2000. № 44
  5. ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Обозначьте эту позу хоть буквой „зю“, хоть чисто по-белорусски „на кукірышках“, но она абсолютно далека от нормальной» — Народная газета. Минск. 2001. 12 окт.
  6. ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «Многие граждане вместо собственных данных ставят размашистую букву зю (дескать, кому надо, тот знает, кто я и где меня искать)» — Губэрнія. Петрозаводск. 1998. № 47
  7. ^ Прыкладам Зяленін дае цытату: «1700 школьников в 65 классах до буквы зю» — Деловые вести. Волгоград. 1998. № 16
  1. ^ а б Зеленин А. В. Буква зю // Русская речь. — 2005. — В. 1. — С. 79—83.
  2. ^ Успенский Л. В. По закону буквы. — С. 129.
  3. ^ Молодежь Эстонии. — 2004, 21 января}}
  4. ^ Туризм и отдых. Минск. 2002. № 12
  5. ^ Белорусская газета. 2000. № 14
  6. ^ Н. Ф. Уманцева З антропогностичної компаративної фразеолёгії села Циркуни на Харківщині  (укр.) // Вісник Харківського національного університету імені В. Н. Каразіна. — Харьков: 2009. — В. 57. — № 854. — С. 182.
  7. ^ Михаил Федотов LetterZu 0.8 // Компьютерная газета. — Минск: ИД «Нестор», 2006. — № 41.
  8. ^ Словари и энциклопедии на Академике, Большой словарь русских поговорок. — М: Олма Медиа Групп. В. М. Мокиенко, Т. Г. Никитина. 2007.
  9. ^ Словари и энциклопедии на Академике, Большой словарь русских поговорок. — М: Олма Медиа Групп. В. М. Мокиенко, Т. Г. Никитина. 2007.
  10. ^ О. В. Фельде Лик постсоветской России в зеркале прозвищ // Вестник ТГПУ. — 2010. — В. 6 (96).
  11. ^ Е. С. Чинарова Тактика манипулятивного воздействия на адресата в политическом дискурсе // Вестник Челябинского государственного университета. Филология. Искусствоведение. — 2009. — В. 39. — № 43 (181). — С. 150—152.
  12. ^ Быков Д. Буква «зю» // Журнал «Карьера». — 1999. — № 9.
  13. ^ Евгений Рожков. Зюганову подарили бочку мёда и букву «зю» // Телеканал «Россия» («Вести»), 27 чэрвеня 2009 г.