Брыдкае качаня
Выгляд
| Брыдкае качаня | |
| Den grimme ælling | |
| Жанр: | казка |
|---|---|
| Аўтар: | Ганс Крыстыян Андэрсэн |
| Мова арыгіналу: | дацкая |
| Публікацыя: | 11 лістапада 1843 |
| Электронная вэрсія | |
Бры́дкае качаня́ (па-дацку: Den grimme ælling) — літаратурная казка дацкага пісьменьніка й паэта Ганса Крыстыяна Андэрсэна, выдадзеная 11 лістапада 1843 разам з трыма іншымі казкамі ў Капэнгагене, Данія.
Казка распавядае пра мальнькае дворнае птушаня, якое выглядала ня так як іншыя дзеці маці-качкі, і з гэтае нагоды зь яго ўсе зьдзекваліся. Але зь цягам часу птушаня вырастае ў прыгожага лебедзя.