Брусэльскі мэтрапалітэн
Выгляд
| Брусэльскі мэтрапалітэн | |
| цягнік сэрыі M6 ("Boa") | |
| | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Брусэль, Бэльгія |
| Пачатак працы | 20 верасьня 1976 |
| Лініі |
4 (+ 3 лініі Premetro) лініі Даўжыня: 39,9 км (55,7 км улучаючы Premetro) |
| Колькасьць станцыяў | 59 (69 улучаючы Premetro) |
| Пасажырапаток на год | 183,3 млн (2013) |
| Схема мэтрапалітэну | |
Брусэльскі мэтрапалітэн (па-француску: Métro de Bruxelles, па-нідэрляндзку: Brusselse metro) — від грамадзкага транспарту Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Сыстэма складаецца з чатырох лініяў мэтро ды трох лініяў Premetro (лёгкае мэтро або падземны трамвай). Мэтро адчынілася 20 верасьня 1976 году.
Тэракт 22 сакавіка 2016 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 сакавіка 2016 году на станцыі Малбэк (Maalbeek) адбыўся тэракт, ахвярамі якога сталі 20 чалавек, яшчэ 106 пацярпелі. Адказнасьць за выбух узяла на сябе арганізацыя Ісламская дзяржава.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брусэльскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў