Перайсьці да зьместу

Бруна Крайскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бруна Крайскі
па-нямецку: Bruno Kreisky[1]
16 ліпеня 1959 19 красавіка 1966
Папярэднік Юліус Рааб[d]
Наступнік Lujo Tončić-Sorinj[d]
8 чэрвеня 1956 30 верасьня 1983
21 красавіка 1970 24 траўня 1983
Папярэднік Іозеф Клаус[d]
Наступнік Фрэд Зінавац[d]
4 лютага 1971 8 лютага 1971
2 красавіка 1953 16 ліпеня 1959
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 студзеня 1911(1911-01-22)[2][3][4][…]
Памёр29 ліпеня 1990(1990-07-29)[2][3][4][…] (79 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Vera Alice Kreisky[d]
Дзеці Пэтэр Крайскі[d] і Suzanne Dorau[d]
Бацька Max Kreisky[d]
Маці Irene Kreisky[d]
Узнагароды

Бру́на Кра́йскі (па-нямецку: Bruno Kreisky; 22 студзеня 1911 — 29 ліпеня 1990) — аўстрыйскі сацыял-дэмакратычны палітык, які займаў пасаду міністра замежных справаў з 1959 па 1966 гады, а таксама быў канцлерам краіны з 1970 па 1983 гады. Сышоў з пасады калі яму было 72 гады, што зрабіла яго самым старым канцлерам у Аўстрыі з канца Другой сусьветнай вайны. Ягонае 13-гадовае знаходжаньне на пасадзе канцлера было самым доўгім у гісторыі краіны.

Нарадзіўся ў Вене ў габрэйскае сям’і. Ягоныя бацькі паходзілі зь местаў, якія сёньня знаходзяцца на тэрыторыі сучаснае Чэхіі. Шакаваны ўзроўнем беднасьці і гвалту ў Аўстрыі ў 1920-я гады, у 15-гадовым узросьце ён далучыўся да моладзевага крыла Сацыялістычнае партыі Аўстрыі (SPÖ). У 1929 годзе паступіў на навучаньне ў Венскі ўнівэрсытэт, дзе, паводле парады Ота Баўэра, вывучаў правазнаўства. У 1931 годзе адмовіўся ад юдэйскае веры і стаў агностыкам. Пасьля таго як сацыялістычны рух быў разгромлены Энгельбэртам Дольфусам, Крайскі сышоў у падпольле. У студзені 1935 годзе быў схоплены паліцыяй, але адпушчаны на волю ў чэрвені 1936 году. Пасьля Аншлюсу здолеў уцячы з Аўстрыі і накіраваўся ў Швэцыю, ратуючыся ад перасьледу нацыстаў. Пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны вярнуўся ў Аўстрыю ў 1946 годзе, але хутка вярнуўся ў Стакгольм, атрымаўшы працу ў аўстрыйскай амбасадзе ў Швэцыі. У 1951 годзе вярнуўся ў Вену, дзе атрымаў працу ва ўрадзе. У 1956 годзе быў абраны ў аўстрыйскі парлямэнт ад сацыялістаў. У лютым 1967 годзе ачоліў сацыялістычную партыю, а ў сакавіку 1970 году, пасьля таго як сацыялісты атрымалі большасьць на выбарах у парлямэнт, стаў канцлерам краіны. Гэты быў першы канцлер-сацыяліст з 1920 году.

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #118566512 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. 1 2 Bruno Kreisky // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. 1 2 Bruno Kreisky // filmportal.de — 2005.
  4. 1 2 Bruno Kreisky // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  5. Крайский Бруно // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]