Бромавадарод
Выгляд
(Перанакіравана з «Бромавадародная кісьля»)
Бромавадарод[1] (HBr) — злучэньне брому з вадародам. Бескаляровы газ, які стварае туман у сырым паветры. Водная рашчына бромавадароду стварае моцны аднаасноўны квас.
Фізычныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бромавадарод ёсьць бескаляровым газам з рэзкім пахам, які сільна дыміцца на паветры. Вельмі ўстойлівы да высокіх тэмпэратураў.
Добра рашчыняецца ў вадзе: 221 г/100 г вады пры 0 °C (193 пры 25°, 130 пры 100 °C). Водная рашчына стварае азэатропную сумесь з 47,63 % HBr, якая кіпіць пры 124,3 °C.
Рашчыняецца ў этаноле, стварае слабы электраліт.
Пры ахаладжэньні водных рашчынаў HBr можна атрымаць крышталягідраты:
- HBr·H2O — устойлівы пры −15,5÷-3,3 °C
- HBr·2H2O — плавіцца пры −11,2 °C
- HBr·4H2O — плавіцца пры −55,8 °C
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бромавадарод — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў