Бромавадарод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бромавадарод[1] (HBr) — злучэньне брому з вадародам. Бескаляровы газ, які стварае туман у сырым паветры. Водная рашчына бромавадароду стварае моцны аднаасноўны квас.

Фізычныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бромавадарод ёсьць бескаляровым газам з рэзкім пахам, які сільна дыміцца на паветры. Вельмі ўстойлівы да высокіх тэмпэратураў.

Добра рашчыняецца ў вадзе: 221 г/100 г вады пры 0 °C (193 пры 25°, 130 пры 100 °C). Водная рашчына стварае азэатропную сумесь з 47,63 % HBr, якая кіпіць пры 124,3 °C.

Рашчыняецца ў этаноле, стварае слабы электраліт.

Пры ахаладжэньні водных рашчынаў HBr можна атрымаць крышталягідраты:

  • HBr·H2O — устойлівы пры −15,5÷-3,3 °C
  • HBr·2H2O — плавіцца пры −11,2 °C
  • HBr·4H2O — плавіцца пры −55,8 °C

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бромавадародсховішча мультымэдыйных матэрыялаў