Перайсьці да зьместу

Братэрская магіла савецкіх ваяроў і падпольніка (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Братэрская магіла савецкіх ваяроў і падпольніка — вайсковае пахаваньне ў Магілёве, разьмешчанае на Карабанаўскіх могілках.

Пахаваныя 43 ваяры, што загінулі ў чэрвені 1944 року ў баях за вызваленьне Магілёва і Магілёўскага раёну ад нямецкіх войскаў або памерлі ад ранаў у палявым шпіталі. Сярод іх — ваяры 238-е стралковае дывізіі 50-е арміі 2-га Беларускага фронту і камсамолец, чалец падземнае ґрупы, што дзейнічала на чыгуначным вузьле, С. С. Сагалін, расстраляны гітлераўцамі ў 1943 годзе.

У 1965 годзе на магіле ўсталяваны абэліск.