Перайсьці да зьместу

Браніслава Длуска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслава Длуска
па-польску: Bronisława Dłuska
Род дзейнасьці Лекар
Дата нараджэньня 1865(1865)
Месца нараджэньня Варшава
Дата сьмерці 15 красавіка 1939
Месца сьмерці Варшава
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гінэколяг, анколяг, лекар
Навуковая сфэра гінэкалёгія і мэдыцына[1]
Бацька Уладзіслаў Складоўскі[d]
Маці Bronisława Skłodowska[d]
Дзеці Helena Dłuska[d]
Узнагароды
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Мэдаль Незалежнасьці
Мэдаль Незалежнасьці

Браніслава Длуска, у дзявоцтве Складоўская (па-польску: Bronisława Dłuska, 1865, Варшава15 красавіка 1939, Варшава) — польская лекарка, старэйшая сястра Марыі Складоўскай-Кюры, першая дырэктарка Інстытуту радыя, жонка Казімера Длускага[2].

Магіла Браніславы Длускай

Нарадзілася ў сям’і небагатага шляхціца герба Даленга. Бацькі былі пэдагогамі. Бацька Ўладзіслаў Складоўскі быў выкладчыкам матэматыкі і фізыкі, дырэктарам двух (па чарзе) мужчынскіх гімназій у Варшаве. Браніслава была старэйшай сястрой Марыі Складоўскай-Кюры.

Сёстры Складоўскія — Марыя і Браніслава — дамовіліся па чарзе адпрацаваць некалькі гадоў гувэрнанткам, каб затым адна за адной атрымаць адукацыю. Марыя працавала некалькі гадоў выхавальніцай-гувэрнанткай у той час, пакуль Браніслава, атрымаўшы сярэднюю адукацыю ў Польшчы, зьехала ў Парыж, дзе вучылася ў мэдыцынскім інстытуце. Скончыўшы інстытут, Браніслава стала лекарам.

Каля 1890 году Браніслава выйшла замуж за палітычнага эмігранта, рэвалюцыянэра і лекара Казімера Длускага і запрасіла сястру да сябе. У 1891 г. Марыя ва ўзросьце 24 гадоў змагла паехаць у Парыж, у Сарбону, дзе вывучала хімію і фізыку, у той час як сястра зарабляла сродкі для яе навучаньня.

У 1902 годзе сям’я Длускіх вярнулася на радзіму і заснавала ў Закапанэ санаторый для асобаў з хваробамі органаў дыханьня, у тым ліку на сухоты. У 1902-1918 гг. разам з мужам працавала лекарам-пульманалёгіі ў санаторыі ў Касьцяліска, якім кіраваў Казімер Длускі. У Закапанэ й Квсьцяліска займалася актыўнай грамадзкай дзейнасьцю. Была ініцыятарам стварэньня санаторыя Брацкай дапамогі і новага будынку для Музэю Татраў ў Закапанэ.

Пазьней, у другой палове 1920-х гадоў Длускія заснавалі пад Варшавай супрацьсухотны дыспансэр.

У 1930 году Браніслава па просьбе Марыі Складоўскай-Кюры прыняла ўдзел ў збудаваньні «Інстытуту радыя», куды пасялілася на час будаўніцтва, а пасьля і ўзначаліла яго, стаўшы першым дырэктарам цяперашняга Цэнтру анкалёгіі — інстытуту імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Варшаве.

Памерла ў 1939 годзе і пахавана на варшаўскім могілках Старыя Павонзкі (магіла №164, III шэраг)[3].