Бразыльскі зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бразыльскі зьвяз
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 8 лютага 2022[1]
Ідэалёгія лібэральны кансэрватызм[d][1] і эканамічны лібэралізм[d][1]
Афіцыйны сайт uniaobrasil.org.br

Бразы́льскі зьвяз (па-партугальску: União Brasil; UNIÃO) — лібэральна-кансэрватыўная палітычная партыя ў Бразыліі. Партыя была закладзеная 6 кастрычніка 2021 году ў выніку зьліцьця паміж Дэмакратамі і Сацыял-лібэральнай партыяй. Зьліцьцё прывяло да ўтварэньня найвялікшай партыі ў краіне. Афіцыйна Найвышэйшы выбарчы суд Бразыліі зацьвердзіў стварэньне аб’яднаньня 8 лютага 2022 году[2][3][4][5]. На усеагульныя выбары 2022 году партыя вылучыла Сараю Траніке як кандыдатку на пасаду прэзыдэнта[6]. Яна працавала адвакаткай і сэнатаркай ад штату Мату-Гросу-ду-Сул. Кандыдатам на пасаду віцэ-прэзыдэнта быў вылучаны эканаміст і фэдэральны дэпутат Сан-Паўлу Маркус Сынтра[6].

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і папярэдніцы, Бразыльскі зьвяз мае правы ўхіл у палітычным спэктры[7]. Палітоляг Вінісіюс Віейра ахарактарызаваў зьліцьцё як спробу лібэральных партыяў ахапіць электарат правіцы, які расчараваўся палітыкай прэзыдэнта Жаіра Балсанару[8]. Пры закладзе партыі быў вызначаны маніфэст, які зацьвярджаў асноўныя палітычныя каштоўнасьці зьвязу. Сярод іх вылучаюцца каштоўнасьць дэмакратыі, дзяржаўнасьці, свабоды і сям’і.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]