Бота фон Потэнштайн
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1028 або 1027[1] |
| Памёр | 1 сакавіка 1104 |
| Бацькі | Hartwig II[d] |
| Дзеці | Adelheid von Pottenstein[d][2] |
Бота фон Потэнштайн (лац. Boto[3], ням. Boto (Botho) von Pottenstein; 1028 — 1 сакавіка 1104) — нямецкі князь, апошні з Арыбанідаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сын пфальцграфа Баварыі Гартвіга II, нарадзіўся ўжо па яго сьмерці. Меў старэйшага брата Арыба II, разам зь якім атрымаў у спадчыну ўладаньні ў Штырыі, Фрайзінскім біскупстве, каля Рэгенсбургу ды іншыя.
У 1053 годзе разам з братам далучыўся да паўстаньня герцагаў Конрада Баварскага і Вэльфа III Карынтыйскага супраць імпэратара Генрыха III. Зьвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, у 1055 годзе пазбавіўся ўсіх імпэрскіх ленаў і большай часткі радавых уладаньняў.
Неўзабаве па гэтым ажаніўся зь Юдытай, дачкой швабскага герцага Атона III. У пасаг атрымаў землі ва Усходняй Франконіі, у тым ліку горад Потэнштайн, які зрабіў сваёй рэзыдэнцыяй. У 1070 годзе разам з братам заснаваў кляштар Мільштат у Карынтыі.
Меў дачку Адэльгейду, якая выйшла замуж за герцага Ніжняй Лятарынгіі Генрыха I.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131907328 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ Сборник отделения русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т. 44. — СПб., 1888. С. 333.