Перайсьці да зьместу

Божы камень (Ператок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Божы камень
Культавы камень са сьвідравінамі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Найбліжэйшае мястэчка Ператок
Каардынаты52°49′55.7″ пн. ш. 27°55′52.9″ у. д. / 52.832139° пн. ш. 27.931361° у. д. / 52.832139; 27.931361Каардынаты: 52°49′55.7″ пн. ш. 27°55′52.9″ у. д. / 52.832139° пн. ш. 27.931361° у. д. / 52.832139; 27.931361

Божы камень ці Культавы камень са сьвідравінамі — гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, помнік прыроды нацыянальнай значнасьці. Знаходзіцца за 300 м на поўнач ад вёскі Ператок Любанскага раёну Менскай вобласьці, справа ад шашы Дубнікі — Таль.

Камень трохвугольнай формы, амаль цалкам уросшы ў зямлю. На паверхні маюцца ячэйкі, акруглыя паглыбленьні, патаемныя хады, трэшчыны. Камень над зямлёй ледзь выступае. Яго абрысы нагадваюць трохвугольнік, даўжыня бакоў якога — ад 1,2-1,3 м. Паверхня шэрага колеру, месцамі замшэлая, нераўнамерна змацаваная кварцавым цэмэнтам. Асабліва трывалы паверхневы слой валуна, які падобны на кварцыт. Каля камню стаіць крыж, растуць 2 бярозы і некалькі невялікіх садовых дрэў-дзічак. Паверхня вакол помніка шчыльна пакрытая травой[1]

Камень агароджаны драўлянаю агароджаю.

У народзе вядомы як сьвяты камень або Божы камень, які валодае лячэбнай сілай. Пакланяюцца каменю з даўніх часоў. Сюды прыходзяць і прыяжджаюць жыхары бліжэйшых і аддаленых населеных пунктаў каб папрасіць камень збавеньня ад хвароб, садзейнічаньня ў жаніцьбе і г. д. лічыцца што незвычайную лячэбную сілу камень набывае ў маладзік.

У шматлікія шчыліны і расколіны камяня людзі кладуць грошы[2].

  1. ^ Культавы камень з свідравінамі, Любанскі райвыканкам
  2. ^ Камень з ледавіковых часоў, Звязда, 30.06.2015