Перайсьці да зьместу

Блякада Ленінграда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блякада Ленінграда
Савецкая зэнітная гармата каля Ісаакіеўскага сабору Ленінграда (1941)
Дата: 8 верасьня 1941 — 27 студзеня 1944
Месца: Ленінград, РСФСР, СССР
Вынік: Зьняцьце блякады, перамога Чырвонай арміі
Супернікі
Нацысцкая Нямеччына Нацысцкая Нямеччына
Фінляндыя Фінляндыя
Фашысцкая Італія
СССР СССР
Камандуючыя
Колькасьць
725 000930 000
Страты
Сьцяг краіны або тэрыторыі 579 985 забітыяСьцяг СССР 3 436 066 забітыя
Агульныя страты
Цывільныя жыхары: 1 300 000 чалавек

Бляка́да Ленінгра́да — працяглая аблога савецкага места Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбург) сіламі Восі на ўсходнім фронце II сусьветнай вайны. З поўдня блякаду зьдзяйсьнялі войскі групы армій «Поўнач», з поўначы — фінскай арміі.

Аблога цягнулася з 8 верасьня 1941 року, калі Вэрмахт перарэзаў апошнуюю дарогу да места. Хаця 18 студзеня 1943 савецкія войскі здолелі стварыць вузкі сухапутны калідор, аднак цалкам блякаду атрымалася прарваць толькі 27 студзеня 1944 (праз 872 дні ад пачатку). Блякада Ленінграда стала самай працяглай і найбольшай паводле колькасьці ахвяраў у гісторыі: колькасьць памерлых ацэньваецца ў 1,5 мільёна чалавек.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]