Блакітная сойка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Блакітная сойка (Cyanocitta cristata)

Блакі́тная со́йка, паўночнаамэрыка́нская блакітная сойка (Cyanocitta cristata) — сьпеўная птушка. Даўжыня цела каля 28 см, размах крылаў 42 см, важыць каля 52 г. Вызначаецца блакітнай афарбоўкай пер’я на сьпіне, кароткім блакітным хахалком, чорным кальцом вакол шыі, бела-блакітна-чорным узорам на крылах і чорна-белымі палоскамі ўздоўж хваста. Від распаўсюджаны выключна ў Паўночнай Амэрыцы. Жыцьцёвы арэал птушкі прасьціраецца ад усходняга ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі праз поўдзень Канады да Мэксыканскае затокі. Папуляцыі поўночных регіёнаў — пералётныя птушкі, якія зімой адлятаюць на поўдзень.

Блакітная сойка — лясны жыхар, але сёньня ўсё часьцей і пераважна ўзімку сустракаецца таксама нападалёку ад сельскагаспадарчых мурогаў, у вёсках, парках і прадмесьцях невялікіх гарадоў. Асобіны паўночнаамэрыканскай сойкі жывуць пераважна парамі альбо невялікімі сямействамі. У пералётны пэрыяд птушкі зьбіраюцца ў вялікія групы. Побач з тыповым піііе-піііе птушка валодае вялікім рэпэртуарам іншых гукаў, пераймае галасы іншых відаў, добра імітуе драпежных птушак. Такім чынам блакітная сойка засьцерагае іншых птушак віда і абараняе свой жыцьцёвы арэал ад ворагаў.

Рэдкі від, занесены ў сьпіс ахоўваных птушак IUCN 2004.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Блакітная сойкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў