Белая дзірка
Бе́лая дзі́рка — дапушчальны фізычны аб’ект у Сусьвеце, у абсяг якога нічога ня можа ўвайсьці. Белая дзірка зьяўляецца часавою процілегласьцю чорнай дзіркі.
Мяркуюць, што белыя дзіркі могуць стварацца пры выхадзе з-за пазему падзеяў рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.
Сёньня такія фізычныя аб’екты, якія дакладна можна лічыць белымі дзіркамі, невядомы; таксама няма тэарытычных перадумоваў па спосабах пошукаў (у адрозненьне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца ў цэнтрах буйных сьпіральных галяктык).
Габрэйскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хэлер мяркуюць, што анамальны гама-ўсплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў менавіта «белай дзіркай»[1][2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Во Вселенной впервые открыт гигантский антипод черной дыры Московский комсомолец, 31 мая 2011
- ^ Израильтяне нашли белую дыру