Белая армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
За адзіную Расею. Плякат 1919 году

Белая армія — вайскова-палітычны рух разнастайных ў палітычным пляне сілаў, які склаўся падчас Грамадзянскай вайны 1917—1923 гадоў у Расеі з мэтай зьвяржэньня савецкай улады. Складалася з прадстаўнікоў як ўмераных сацыялістаў і рэспубліканцаў, так і манархістаў, аб’яднаных супраць бальшавіцкай ідэалёгіі, якія дзейнічалі на аснове прынцыпу «Вялікай, адзінай і непадзельнай Расеі» (па-расейску: Великая, Единая и Неделимая Россия).

Паходжаньне тэрміну «Белая армія» зьвязана з традыцыйнай сымболікай белага колеру як колеру прыхільнікаў законнасьці й правапарадку. Уласна прыхільнікі белага руху называлі сябе добраахвотнікамі або Расейскай арміяй. Назва «бела-» таксама ўжывалася ў адносінах да замежных узброеных злучэньняў, якія аказвалі падтрымку белагвардзейскім войскам, або якія дзейнічалі самастойна супраць савецкіх войскаў. У бальшавіцкай прэсе і ва ўжытку таксама выкарыстоўваліся тэрміны: «белапалякі», «белачэхі», «белафінф», «белаэстонцы».

Асновай Белага руху было афіцэрства старой Расейкай арміі, яе кіраўніцтва — прадстаўнікі старога генэралітэту:

Белы рух зарадзіўся ўзімку 1918 пасьля разгону бальшавікамі Ўсерасейскага ўстаноўчага сходу, які спрабаваў мірным шляхам вырашыць пытаньне пра дзяржаўны лад Расеі пасьля Лютаўскай рэвалюцыі. Першапачаткова мэтай руху было скліканьне новага Ўстаноўчага сходу. Аднак гэты лёзунг паступова страчваў прывабнасьць ва ўмовах хаосу, які ахапіў краіну, і асабліва — пасьля расправы Калчаком ў лістападзе 1918 году ў Омску над чальцамі Ўстаноўчага сходу. Альтэрнатывай стала ваенная дыктатура пад лёзунгам выратаваньня айчыны: «За адзіную і непадзельную Расею».