Беларускі выдавецка-мастацкі клюб «Пагоня»
Беларускі выдавецка-мастацкі клюб «Пагоня» ў Таронта — грамадзка-культурная арганізацыя эмігрантаў зь Беларусі.
Заснаваны ў студзені 1967 году ініцыятыўнай групай беларусаў у Таронта (Канада) на чале з Кастусём Акулам і Антонам Маркевічам[1]. Мае адкрытае сяброўства. Сябрамі клюбу зьяўляюцца эмігранты-суайчыньнікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі.
Клюб ставіць сабе за мэту распаўсюджаньне беларускай культуры сярод суродзічаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Пры фінансавай падтрымцы клюбу выходзяць кнігі на беларускай і ангельскай мовах, кружэлкі зь беларускімі песьнямі і музыкай, выкананыя насьценныя гербы, нагрудныя срэбраныя і залатыя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліяграфічныя каталёгі і рассылае іх па ўнівэрсытэтах, удзельнічае ў выстаўках, арганізоўвае навагоднія лятарэі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр грамадскі дзеяч у Канадзе Антон Маркевіч, Наша Ніва
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляднёва, А. С. Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» / А. С. Ляднёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с — С. 425. — ISBN 5-85700-074-2.