Беларускія буржуазныя нацыяналісты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускія буржуазныя нацыяналісты
Белорусские буржуазные националисты
Беларускія буржуазныя нацыяналісты (вокладка).jpg
Жанр: вучэбны дапаможнік
Аўтар: У. М. Байчэнка
П. П. Ярэмін
Мова арыгіналу: расейская
Публікацыя: 2011 год
Асобнае выданьне: 1957 год
Выдавецтва: друкарня Вышэйшай школы КДБ пры Радзе Міністраў СССР
Колькасьць старонак: 52 старонкі
Электронная вэрсія

«Беларускія буржуазныя нацыяналісты» (па-расейску: Белорусские буржуазные националисты) — сакрэтны вучэбны матэрыял КДБ СССР. Упершыню ён быў апублікаваны ў 2011 годзе ў межах рэвізіі вучэбных матэрыялаў КДБ СССР Службай бясьпекі Ўкраіны[1]. У кнізе зьмешчаная інфармацыя пра некалькі беларускіх антысавецкіх суполак падземнікаў ды эмігрантаў і мэтады барацьбы зь беларускімі нацыяналістамі.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ад найвышэйшай школы КДБ пры Радзе міністраў СССР (па-расейску: От высшей школы КГБ при Совете Министров СССР)
  • Уводзіны (па-расейску: Введение)
  • Глава I. Узьнікненьне беларускіх буржуазна-нацыяналістычных цэнтраў і арганізацыя й іх падрыўная дзейнасьць у кругабезе ўсталяваньня ў Беларусі савецкай улады й падчас грамадзянскае вайны (па-расейску: Глава I. Возникновение белорусских буржуазно-националистических центров и организация и их подпольная деятельность в период установления советской власти в Белоруссии и о время гражданской войны)
  • Глава II. Падрыўная дзейнасьць беларускага антысавецкага буржуазна-нацыяналістычнага падзем’я ў пэрыяд 1920—1945 гадоў (па-расейску: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского буржуазно-националистического подполья в период 1920—1945 годов)
  • Глава III. Падрыўная дзейнасьць беларускага антысавецкага нацыяналістычнага падзем’я ў паваенным кругабезе (па-расейску: Глава II. Подрывная деятельность белорусского антисоветского националистического подполья в послевоенный период)
  • Глава IV. Закардонныя цэнтры й арганізацыі беларускіх буржуазных нацыяналістаў (па-расейску: Глава IV. Закордонные центры и организации белорусских буржуазных националистов)
  • Заключэньне (па-расейску: Заключение)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]