Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
Беларуская служба «Радыё Швэцыя» | |
SR International Vitryska Redaktionen | |
Горад | Стакгольм |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Частасьць | 6065 КГц |
Час вяшчаньня | 20:30 |
Пачатак працы | 7 лістапада 2004 |
Канец працы | 1 верасьня 2009 |
Заснавальнік | Дзьмітры Плакс |
Уласьнік | «Радыё Швэцыя» |
Белару́ская слу́жба «Ра́дыё Швэ́цыя» (па-швэдзку: SR International Vitryska Redaktionen) — беларускамоўная радыёперадача ў структуры «Радыё Швэцыя». Дзейнічала ў 2004—2009 роках.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Швэдзкае радыё распачало трансьляваньне на замежжа ў 1938 року. Першыя праграмы былі на швэдзкай мове. У 1939 быў створаны Канал замежнага вяшчаньня Швэдзкага радыё і зьявіліся трансьляцыі на ангельскай.
Ідэя распачаць вяшчаньне па-беларуску зьявілася ў 1999 року, калі на працу ў расейскую службу швэдзкага радыё ўладкаваўся Дзьмітры Плакс[1]. Сярод прыхільнікаў стварэньня беларускамоўнай перадачы была кіраўнічка расейскае рэдакцыі Вікторыя Рынкус[2]. Першая праграма на беларускай мове выйшла ў этэр 7 лістапада 2004. Заснавальнікам і фактычным кіраўніком стаў Дзьмітры Плакс.
Беларуская служба «Радыё Швэцыя» выходзіла 4 разы на тыдзень (з суботы да аўторку) на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы магчыма было слухаць таксама ў інтэрнэце. Штат беларускай праграмы складалі два чалавекі і яшчэ два былі пазаштатнымі журналістамі. У сваіх нарысах і рэпартажах супрацоўнікі беларускай службы асьвятлялі жыцьцё беларускай дыяспары, а таксама беларуска-швэдзкія дачыненьні.
У чэрвені 2009 року новы кіраўнік міжнароднага каналу «Радыё Швэцыя» Інгемар Лёфгрэн абвясьціў пра намер спыніць вяшчаньне беларускай перадачы[3]. Гэтае рашэньне было нэгатыўна ўспрынятае беларускай дыяспарай, а таксама слухачамі ў Беларусі[4], Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Таварыствам беларускай мовы[2]. Швэдзкія студэнты нават стварылі сайт па зборы подпісаў супраць закрыцьця беларускае службы[4][5]. 1 верасьня 2009 Беларуская служба «Радыё Швэцыя» спыніла сваё існаваньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тацяна Поклад. (15 лістапада 2007) Як Радыё Швэцыя загаварыла па-беларуску Беларускае замежжа. Радыё «Свабода». Праверана 22 сьнежня 2012 г.
- ^ а б Алена Данейка. (верасень 2009) «Радыё Швэцыя» спыніла вяшчаньне па-беларуску pdf.by. Новая Европа №9. Праверана 22 сьнежня 2012 г.
- ^ Martin Uggla. (29 чэрвеня 2009) Sveriges Radio bryr sig inte längre om demokrati (швэд.) Belarusbloggen om Vitryssland. WordPress. Праверана 22 сьнежня 2012 г.
- ^ а б Кастусь Лашкевіч. (12 жніўня 2009) Чаму беларусы змагаюцца за швэдзкае радыё? Грамадзтва. TUT.BY. Праверана 22 сьнежня 2012 г.
- ^ Rädda demokratisk radio!, Underskrifter (швэд.) namninsamling Праверана 22 сьнежня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ByBooks(недаступная спасылка)