Беларуская грэка-каталіцкая парафія Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Белару́ская грэ́ка-каталі́цкая пара́фія Сьвято́га Му́чаніка Язафа́та По́лацкага і Ўваскрасе́ньня Хрысто́вага ў Антвэ́рпэне — адзіная беларуская парафія ў Бэльгіі. Належыць да бізантыйска-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпэне па адрасе Heilige-Hartkerk, Lange Beeldekensstraat 22. Месьціцца ў храме Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста. Пробашчам парафіі зьяўляецца сьвятар Ян Майсейчык.

У 2002 у адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі. 1 чэрвеня 2003 пры ўдзеле вялікае колькасьці беларусаў замежжа была адпраўлена першая Боская Літургія.

Набажэнствы (Божая Літургія) адпраўляюцца штонядзелі а 12.00 гадзіне дня на беларускай мове. Споведзь магчымая перад Набажэнствам альбо па-дамоўленасьці са сьвятаром у іншы час. Парафіяльны Фэст адзначаецца на Вялікдзень, а таксама на сьвята Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага 12 лістапада. Агульная колькасьць вернікаў складае каля 30 чалавек. Пры парафіі дзейнічаюць нядзельная школа й бібліятэка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]