Перайсьці да зьместу

Беларуская народная самапомач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская Народная Самапомач»)
Беларуская самапомач
Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы
Дакумэнты сябраў Беларускай народнай самапомачы
Абрэвіятура БНС
Дата ўтварэньня 13 кастрычніка 1941
Дата спыненьня існаваньня 1 сакавіка 1944
Тып дабрачыннае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта дапамога пацярпелым ад вайны беларусам
Дзейнічае ў рэгіёнах Генэральная акруга Беларусь
Сяброўства 13 аддзяленьняў-рэфэратаў
Кіраўнік Іван Ермачэнка (да красавіка 1943 г.)
Вацлаў Іваноўскі (да лістапада 1943 г.)
Юры Сабалеўскі
Кіроўны орган Цэнтральная рада
Зьвязаныя кампаніі газэта «Голас вёскі», Беларуская самаахова
Колішняя назва Беларуская народная самапомач (да чэрвеня 1943 г.)

Белару́ская наро́дная самапо́мач (коратка: БНС) — арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генэральнай акрузе «Беларусь».

Стварэньне, кіраваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 году на загад генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.

БНС узначальвалі Іван Ермачэнка (22 кастрычніка 1941 — красавік 1943), Вацлаў Іваноўскі (30 чэрвеня 1943 — лістапад 1943), Юры Сабалеўскі (лістапад 1943 — 1 лютага 1944). Кіруючы орган — Цэнтральная рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфэратаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы.

БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных уладаў. Склад цэнтральнай рады зацьвярджаў Кубэ, праўленьні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гебітскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.

Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту «дапамагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеяньняў, бальшавіцкага і польскага панаваньня, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і разьвіць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасьцей, прадуктаў харчаваньня, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданьняў у акругі і паветы (напрыклад, газэты для сялянаў «Голас вёскі»).

У пачатку 1942 году быў праведзены зьезд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафэсійную арганізацыю, адкрыць беларускі мэдыцынскі ўнівэрсытэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.

БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла расьсяленьне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)[1].

Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным мэдыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну[1].

Барацьба за самакіраваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень 1942), у якім удзельнічалі Мужы даверу, кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьезьдзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік 1943) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.

У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме.

1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне Беларускай цэнтральнай радзе.

Сябры Галоўнай Рады:

  1. ^ а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 272—273. — ISBN 5-343-01458-5
  • Рудак А., Вайна пасля вайны // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 32—35. ISBN 2617-2305

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]