Белалобая гусь
Выгляд
| Белалобая гусь | |
Белалобая гусь | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Птушкі |
| Падкляса | Новападнябенныя |
| Надатрад | Placentalia |
| Атрад | Гусепадобныя |
| Сямейства | Качыныя |
| Трыба | Anserini |
| Род | Anser |
| Від | Белалобая гусь |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Anser albifrons | |

Белалобая гусь (Anser albifrons) — птушка зь сямейства качак.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Белалобая гусь блізкая па зьнешнім выглядзе да шэрай гусі, але крыху драбнейшая. Яна мае бурую афарбоўку цела, жывот бялёсы з чорнымі плямамі, некаторыя пёры ў крылах таксама белыя. Дзюба ружовая. У аснове дзюбы белая пляма, за якое від і атрымаў назву. Маладыя асобіны белай плямы на ілбе і плям на жываце ня маюць. Маса белолобай гусі вагаецца ад 2 да 3,2 кг.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Белалобая гусь гняздуе ў тундры Эўразіі, Грэнляндыі і Паўночнай Амэрыкі. Гусі з Эўропы зімуюць ля Міжземнага мора, Чорнага і Касьпійскага мораў. Ляціць таксама ў Сярэднюю Азію, Індыю, Кітай, Карэю і Японію.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |