Безнацыяналізм
Выгляд
Безнацыяналі́зм (на эспэранта: Sennaciismo) — культурная дактрына, галоўнымі мэтамі якой, згодна з маніфэстам безнацыяналістаў[1], зьяўляюцца:
- Зьнішчэньне ўсіх нацыяў, разгляданых як незалежныя сувэрэнныя зьвязы.
- Адзіная сыстэма сусьветнай гаспадаркі і рацыянальнае ўжываньне ўсёй энэргіі і рэсурсаў на карысьць усіх людзей нашай плянэты.
- Уніфікацыя ўсіх сыстэмаў мер і ваг.
- Выкарыстаньне безнацыянальнай мовы (эспэранта) з мэтай ейнага пераўтварэньня ў адзіную мову культуры.
Зароджаны ў рамках Сусьветнай безнацыянальнай асацыяцыі (эсп. Sennacieca Asocio Tutmonda) безнацыяналізм не прызнаецца як афіцыйная ідэалёгія SAT. Стваральнік і асноўны прапагандыст безнацыяналізму — стваральнік SAT Эжэн Лянці.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www/satesperanto.org/frakcioj/sen_ms.html(недаступная спасылка)