Бежацкі верх
Выгляд
Бежацкі верх — узвышша, разьмешчанае на ўсходзе Цьвярской вобласьці ў басэйне Волгі. Назва зьвязана з горадам Бежацкам. Узвышша выцягнутае з паўднёвга захаду на паўночны ўсход прыкладна на 100 кілямэтраў і мае форму дугі з выгінам на паўднёвы ўсход. Ахоплівае тэрыторыі Бежацкага, Кесавагорскага, Краснахолмскага, Рамяшкоўскага і Сонкаўскага раёнаў) Цьвярской вобласьці. На ўзвышшы знаходзяцца вытокі рэк — прытокаў Волгі 1, 2 і 3 парадку (Кашынка, Каражэчна, Магоча, Малога, Сіць і інш.).