Баі за Сухумі (1993)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Баі за Сухумі
Грузінска-абхаская вайна
Дата: 16—27 верасьня 1993
Месца: Грузія / Абхазія, Сухумскі раён, Сухумі
Вынік: Перамога абхаскага боку, далейшы наступ да ракі Інгуры
Супернікі
Сьцяг Грузіі Узброеныя сілы ГрузііСьцяг Абхазіі Узброеныя сілы Рэспублікі Абхазія,
Расейскія вайскоўцы
Колькасьць
Адзін батальёнНекалькі тысяч байцоў
Страты

  • Усе чальцы грузінскай адміністрацыі Абхазіі.
  • Невядома агульная колькасьць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва (на працягу ўсяго канфлікту 10 000 — 30 000 этнічных грузінаў былі забітыя)
  • 50 000 (у асноўным грузіны) пакінулі горад у пэрыяд падзеяў[1]

Невядомыя

Баі за Сухумі — падзеі 16—27 верасьня 1993 году, якія адбываліся падчас грузінска-абхаскай вайны. Падчас баёў кантроль над горадам перайшоў ад сіл Грузіі да сіл Рэспублікі Абхазіі.

Хада падзей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 верасьня сілы, якія выступалі за аддзяленьне Абхазіі ад Грузіі, парушылі ўсталяванае раней перамір’е (варта падкрэсьліць, што грузінскія сілы таксама парушалі перамір’е абстрэлу), ініцыятарам якога выступіла ААН, а гарантам — Расійская Фэдэрацыя, і пачалі штурм Сухумі, зь якога ў рамках перамір’я былі выведзеныя грузінскія танкі і цяжкая артылерыя. У апэрацыі ўдзельнічалі Абхаскія фармаваньні, атрады Канфэдэрацыі народаў Каўказу, казакі і расейскія вайскоўцы. Грузінскія вайсковыя часткі, якія заставаліся ў горадзе, не маглі спыніць наступ пераўзыходзячых па колькасьці войскаў праціўніка. На працягу дня 27 верасьня былі захоплены масты і будынак тэлебачаньня, а таксама большая частка гораду. Грузінскія атрады адышлі да будынка ўраду Абхазкай аўтаномнай рэспублікі, які затым таксама быў узяты абхаская сіламі.

Масавыя забойствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 верасьня, пасьля двухгадзіннага бою каля будынку Саўміну, абхазамі былі захопленыя і затым расстраляныя без суду супрацоўнікі прагрузінскага ўраду Абхазіі: старшыня Рады міністраў Абхазіі Жыўлы Шартава, дзяржаўны радны Вахтанг Гэгэлашвілы, супрацоўнік Саўміну Сумбат Саакян, міністар прамысловасьці Раўль Эшбаеў, мэр Сухумі Гурам Габіскірыя, кіраўнік прэс-цэнтру Аляксандар Берулава і інш.[2]

У спадзеве на перамі’е, вялікая колькасьць мірных жыхароў засталіся ў горадзе. Сэпаратысты і іх саюзьнікі пачалі зачышчаць на вуліцах Сухумі ад цывільных асобаў грузінскай нацыянальнасьці, якіх знаходзілі. Мужчыны, жанчыны і дзеці былі расстраляныя на вуліцах, на дарогах і ў сваіх ўласных кватэрах, дамах і дварах. Па словах відавочцаў, многія людзі сталі аб’ектамі катаваньняў. Некаторыя зь іх вымушаныя былі назіраць, як катуюць і забіваюць іх дзяцей, ці наадварот, дзеці бачылі, як забіваюць іх бацькоў[3].


« Калі абхазы ўварваліся ў мой дом, яны вывелі мяне і майго сямігадовага сына на вуліцу. Пасьля таго, як нас прымусілі ўкленчыць, яны застрэлілі майго сына проста на маіх вачах. Пасьля гэтага, як яны схапілі мяне за валасы і цягнулі да бліжэйшай студні. Абхаскі салдат прымусіў мяне глядзець уніз, студні; Там я ўбачыў трох маладых чалавек і пару пажылых жанчын, якія стаялі голымі ў вадзе. Яны крычалі і плакалі, абхазы скінулі на іх трупы. Пасьля гэтага яны кінулі туды гранату. Я быў вымушаны зноў укленчыць каля забітых. Адзін з салдат узяў нож і выразаў вока аднаго нябожчыка побач са мной. Пасьля ён пачаў церці мае вусны і твар гэтым вокам. Я ня мог больш трываць і страціў прытомнасьць. Яны пакінулі мяне там у кучы трупаў. »

Chervonnaia, Svetlana Mikhailovna. Conflict in the Caucasus: Georgia, Abkhazia, and the Russian Shadow. p 87, Fall of Gagra.

Са словаў пісьменьніка Тамаза Надарэішвілі, у Сухумі была згвалтаваная, жорстка забітая і расьсечана дзяўчына, побач з парэшткамі якой пакінулі запіску: «Як гэтыя часткі цела больш не злучыць, так і Абхазія з Грузіяй не павінны быць больш разам»[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Human Rights Watch, GEORGIA/ABKHAZIA: VIOLATIONS OF THE LAWS OF WAR AND RUSSIA'S ROLE IN THE CONFLICT, March 1995
  2. ^ Завесай маўчаньня аточаны ўдзел яго таварышаў
  3. ^ Chervonnaia, Svetlana Mikhailovna. Conflict in the Caucasus: Georgia, Abkhazia, and the Russian Shadow. Gothic Image Publications, 1994.
  4. ^ Nadareishvili, Tamaz. Genocide in Abkhazia. Tbilisi: Samshoblo, 1997, p 94

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]