Апаран
Апаран | |||||
арм. Ապարան | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | II стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Армэнія | ||||
Рэгіён: | Арагацотн | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 1880 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 6600 чал. (2010) | ||||
Паштовы індэкс: | 0301 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°35′46″ пн. ш. 44°21′13″ у. д. / 40.59611° пн. ш. 44.35361° у. д.Каардынаты: 40°35′46″ пн. ш. 44°21′13″ у. д. / 40.59611° пн. ш. 44.35361° у. д. | ||||
Апаран | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Апара́н (па-армянску: Ապարան) — горад у Армэніі, у марзу Арагацотн. Знаходзіцца за 59 км на паўночным захадзе ад Ерэвану і за 42 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Сьпітак на рацэ Касах вышэй Апаранскага вадасховішча ля ўсходняга падножжа гары Арагац. Праз Апаран праходзіць аўтадарога Ерэван—Сьпітак. У горадзе вырабляецца крынічная вада «Апаран».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У антычныя часы вобласьць Апарану была вядомая як Ніг ці Нігатун[2]. Як паселішча вядомае з II стагодзьдзя, калі быў ўпершыню згаданы Пталемэем пад назвай Касала. У IV стагодзьдзі Апаран называўся Касах і зьяўляўся цэнтрам гавару (павету) Ніг. Да гэтага часу адносіцца будаўніцтва тут Касахскай базылікі, што захавалася данашых дзён. Сучасная назва гораду вядома з X стагодзьдзя, відаць яна паходзіць ад армянскага слова Апаранк (Ապարանք) — палац[3].
Падчас Першай сусьветнай вайны Апаран прыняў вялікую колькасьць армянаў-бежанцаў з турэцкіх гарадоў Ван, Муш, Алашкерта, Эрзурум і Хоя. У 1918 годзе пры Баш-Апаране адбылася бітва, у якой армянскія рэгулярныя войскі і ратнікі разьбілі турэцкія войскі, што наступалі на Ерэван. У памяць аб перамозе на поўначы ад гораду ўсталяваны помнік[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ К. В. Трэвэр. Нарысы па гісторыі культуры старажытнай Армэніі (II ст. да н. э. — IV ст. н. э.) — М.-Л., 1953. — С. 273.
- ^ Ayrarat, R. H. Hewsen, "Nig or Nigatun (land of Nig, Greek Nigē) corresponds to the modern raion of Abaran in the valley of the Kʿasał river north of Aragacotn. "
- ^ а б Словарь топонимов Армении: Том1