Батальён КАП «Сноў»
Выгляд
Батальён Корпусу Аховы Памежжа «Сноў» (па-польску: Baon KOP «Snów») — польскі вайсковы пададдзел міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Назва адзінкі паходзіць ад мястэчка Сноў, якое ўваходзіла тады ў Наваградзкае ваяводзтва і дзе месьціўся гарнізон батальёну. Батальён быў падначалены камандваньню Палку КАП «Баранавічы».
Змабілізаваны батальён быў павялічаны да двух батальёнаў (батальёны «Сноў І» і «Сноў ІІ») і накіраваны ў сакавіку 1939 году на поўдзень Польшчы. Батальёны ўтварылі 1 Полк Пяхоты КАП (названы таксама Полк КАП «Сноў») і быў далучаны да структуры 1 Горскай Брыгады, як І і ІІ батальёны 1 палка і падзялілі лёс іншых аддзелаў Арміі Кракаў.
Камандзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- батальён «Сноў I» — падпалкоўнік Ян Казаноўскі
- батальён «Сноў II» — маёр Чэслаў Якуб Ямка
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- dr Jerzy Prochwicz. Walki oddziałów KOP na obszarach północno-wschodniej Polski // Białoruskie Zeszyty Historyczne № 13, Białystok 2000.
- dr Jerzy Prochwicz, Andrzej Konstankiewicz, Jan Rutkiewicz. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Warszawa: wyd. Barwa i Broń, 2003. ISBN 83-900217-9-4.