Барбі (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барбі
па-ангельску: Barbie
Жанр рамантычная камэдыя[d], прыгодніцкі фільм[1], кінакамэдыя[d][1], сямейны фільм[d][1][2], моладзевы фільм[d], фэнтэзійны фільм[d], музычны фільм[d], фільм пра каханьне[d], музычная камэдыя[d], fantasy comedy film[d], chick flick[d] і сатырычны фільм/тэлеперадача[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на барбі[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Nick Houy[d]
Вытворчасьць LuckyChap Entertainment[d], Mattel Films[d] і Heyday Films[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d], Warner Bros. Pictures[d], InterCom[d][3] і Kinomania[d][4]
Дата выхаду 19 ліпеня 2023[1], 20 ліпеня 2023[3], 21 ліпеня 2023[5] і 2023
Працягласьць 114 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова[1]
Бюджэт 145 000 000 $
Прыбытак 1 345 183 126 $[6][7]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Барбі» (па-ангельску: Barbie) — амэрыканскі фэнтэзійна-камэдыйны фільм 2023 году рэжысэркі Грэты Герўіг, якая падрыхтавала сцэнар поруч з сваім партнэрэм Ноа Баўмбакам[8]. Кінастужка распавядае гісторыю моднай лялькі Барбі вырабніцтва кампаніі Матэл. Гэта, фактычна, першы фільм гульнявога кіно пра гэтую ляльку пасьля шэрагу анімацыйных і тэлевізійных фільмаў. Галоўныя ролі выканалі Марга Робі і Раян Госьлінг. Іншыя ролі выканалі Амэрыка Фэрэра, Кейт Маккінан, Іса Рэй, Рэа Пэрлман, Ўіл Фэрэл ды іншыя.

Пра стварэньне фільму пра Барбі было абвешчана яшчэ ў верасьні 2009 году кампаніяй Universal Pictures. Ягоная распрацоўка пачалася ў красавіку 2014 году, калі правы на фільму прыдбала кампанія Sony Pictures. У наступным былі некалькі зьменаў рэжысэра і сцэнарыстаў, таксама зьмяняліся і склады імаверных актораў. Гэтак плянавалася прыцягнуць да здымак Эн Гэтэўэй дзеля выкананьня ролі Барбі. У кастрычніку 2018 году правы былі перададзеныя Warner Bros. У 2019 годзе стала вядома, што Марга Робі далучыцца да акторскага складу фільму. У 2021 годзе паведамлялася, што працаваць над фільмам будуць Грэта Герўіг і Ноа Баўмбак. На пачатку 2022 году быў зацьверджаны акторскі склад, а здымкі ладзіліся з сакавіка па ліпень у Ангельшчыне і Лос-Анджэлесе.

Прэм’ера фільму адбылася ў Лос-Анджэлесе 9 ліпеня 2023 году, але ў шырокі пракат «Барбі» трапіла 21 ліпеня поруч зь фільмам «Опэнгаймэр» кампаніі Universal Pictures. Адначасны выпуск абодвух твораў спарадзіў эфэкт «Барбэнгаймэр» у сацыяльных сетках. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў і назьбіраў больш за 823 мільёны даляраў ва ўсім сьвеце, стаўшы трэцім паводле велічыні збораў фільмам 2023 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]