Бамбаваньне Дрэздэну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бамбаваньне Дрэздэну
Дрэздэн па бамбаваньні
Дата: 13—15 лютага 1945
Месца: Дрэздэн, Трэці райх
Вынік:
  • Зьнішчана мноства стратэгічных аб’ектаў
  • Загінула мноства нямецкіх цывільных жыхароў і вайсковапалонныя хаўрусьнікаў
  • Разбураны цэнтар места
  • На непрацяглы час спынены рух нямецкіх войскаў
Супернікі
Сьцяг Вялікабрытаніі ВПС
Сьцяг ЗША ВПС
Сьцяг краіны або тэрыторыі Люфтвафэ
Колькасьць
  • 28 начных зьнішчальнікаў Messerschmitt Bf 110
  • Проціпаветраная абарона
Страты
7 летакоў разам з экіпажамі22 700—25 000 загінулі
Від на Дрэздэн з ратушы ў 1945 року

Бамбава́ньне Дрэ́здэну — супольнае брытанска-амэрыканскае бамбаваньне сталіцы нямецкай зямлі Саксоніі ў часе II сусьветнай вайны. За 13—15 лютага 1945 року на места былі скінутыя 1945 больш за 3900 тонаў выбухоўкі і запалаў. Ад бомбаў і пажараў была зьнішчаная плошча амаль 650 га, загінулі ад 22 700 да 25 000 чалавек. У сакавіку-красавіку авіяцыя ЗША зьдзейсьніла яшчэ тры налёты на прамысловыя аб’екты.