Балаж Шэбёк
Выгляд
| Балаж Шэбёк | ||
|---|---|---|
| Рост | 186 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1994[1] (30 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Эсят | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер | |
Бала́ж Шэ́бёк (па-вугорску: Balázs Sebők; нар. 14 сьнежня 1994 году) — вугорскі хакеіст, нападнік фінскага клюбу «Эсят». Яшчэ юнаком трапіў у Фінляндыю, дзе займаўся хакеем у акадэміі «Кярпята». Тым ня менш, дэбютаваў гулец у складзе клюбу «Хокі». Пасьля першага сэзону далучыўся да клюбу зь фінскай Лійгі «Калпы», зь якой здабыў срэбныя мэдалі фінскага першынства ў 2017 годзе. У 2021 годзе стаў хакеістам клюбу «Ільвэс», зь якім у першым жа сэзоне здабыў бронзавыя мэдалі. Сэзон 2023—2024 гадоў гуляў у складзе нямецкага клюбу «Ізэрлён Рустэрз», пасьля чаго вярнуўся на радзіму, узгадніўшы кантракт з клюбам «Фэхэрвар-АВ19».
Вольна валодае фінскай мовай[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Будапэшце
- Вугорскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Вугоршчыны
- Хакеісты клюбу «Хокі» Каяані
- Хакеісты клюбу «Калпа» Куопіё
- Хакеісты клюбу «Ільвэс» Тампэрэ
- Хакеісты клюбу «Ізэрлён Рустэрз»
- Хакеісты клюбу «Фэхэрвар-АВ19» Сэкешфэхэрвар
- Хакеісты клюбу «Эсят» Поры