Перайсьці да зьместу

Балабан (інструмэнт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балабан

Балабан (па-азэрбайджанску: Balaban, па-лезгінску: кфил‎, па-пэрсыдзку: دودوک альбо بالابان; Narmeh-ney‎, па-турэцку: Balaban альбо Mey, па-ўзбэцку: Balaban або часам баламан) — язычковы драўляны духавы музычны інструмэнт з двайной трасьцінай. Уяўляе сабой трубку з 9-ю адтулінамі для граньня. Зьяўляецца народным інструмэнтам ў азэрбайджанцаў, узбэкаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказу. У Азэрбайджане балабан таксама называюць дзюдзюк (па-азэрбайджанску: Düdük). Блізкі па канструкцыі і гучаньні з балабанам інструмэнт дудук (Армэнія, у Грузіі — дудукі).

Для атрыманьня храматычных гукаў часткова прыкрываюць адтуліны, падбіраючы неабходную сілу ўдзіманьня. Гук балабану мяккі, зьлёгку вібруе, выразнага тэмбру. Звычайна выкарыстоўваюць 2 балабаны — на адным граюць мэлёдыю, на другім — вытрыманы арганны пункт. Часам да другога далучаюцца ўдарныя інструмэнты (дэф альбо нагара). На балабане выконваюць мэлёдыі песень, танцы, п’есы. Балабан ўключаецца ў аркестры і ансамблі народных інструмэнтаў.