Перайсьці да зьместу

Багдасар Дпір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багдасар Дпір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 чэрвеня 1683(1683-06-07)
Памёр 30 студзеня 1768(1768-01-30) (84 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, кампазытар, навуковец, выдавец
Мова клясычная армянская мова[d]

Багдаса́р Дпір (па-армянску: Պաղտասար Դպիր; 7 чэрвеня 1683 — 30 студзеня 1768) — армянскі паэт, кампазытар, выдавец і філёлаг XVII—XVIII стагоддзяў, які пісаў на грабары.

Багдасар Дпір жыў і працаваў у цяжкія для Армэніі часы, у сувязі з чым лірыка яго прац традыцыйная па сваёй тэматыцы і агульным настроі, што панаваў тады сярод армян. Пісаў на грабары — найстарэйшай зь вядомых пісьмовых формаў літаратурнай армянскай мовы.

Дасьледчыкі творчасьці Дпіра зважаюць на яго верш «Да мамоны», які па ўтрыманьні арыгінальны для армянскай паэзіі той пары. Дпір задаўся мэтай разгадаць, у чым улада грошай, улада багацьця. У вершы ён спрабаваў паказаць, як гэта ўлада моцная, як пагібельная, і піша ён пра мамону з пункту гледжаньня народнай маралі, што адмаўляе гэтай жахлівай боскасьці ва ўшанаваньнях, якія шчодра аддаюць яму багацеі[1].

Нягледзячы на тое, што яго вершы, таксама як і вершы яго вучня Петраса Капанцы, не заўсёды былі даступныя простым людзям, некаторыя зь іх склаліся ў песьні якія выконваліся ў народзе, бо гэтаму шмат у чым спрыяе музычнасьць яго вершаў і музыка да песень[2].