Нясіта
Возера
Нясіта
Нясіта | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нясі́та, Бабы́на — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Начы. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на паўднёвы захад ад Полацку. Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,33 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Найбольшая глыбіня дасягае 32,3 м. Аб′ём вады 6,07 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км[2].
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Бабынічы.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Схілы катлавіны вышынёй ад 7 да 40 мэтраў, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль паўсюдна ўтварае стромкі абразійны ўступ вышынёй ад 1 да 9 мэтраў. Берагі нізкія, пясковыя і гліністыя. Мелкаводзьдзе вузкае. Дно пясковае, глыбей 8—10 мэтраў — ілістае. Зарастае, шырыня паласы расьліннасьці месцамі да 70 мэтраў.
Злучаецца пратокай з возерам Бабынічамі.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, акунь, язь, плотка, мянтуз ды іншыя віды рыбаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.