Бабуган-яйла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бабуган-яйла
Бабуган-яйла
Вышыня 1545 м н. у. м.
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Крым
Горная сыстэма Крымскія горы
Найвышэйшы пункт Раман-Кош
Бабуган-яйла на мапе Ўкраіны
Бабуган-яйла
Бабуган-яйла
Бабуган-яйла

Бабуган-яйла (па-ўкраінску: Бабуган-яйла, па-крымскататарску: Babuğan yayla, Бабугъан яйла) — самы высокі масіў (яйла) Крымскіх гор. Зьяўляецца часткай Галоўнай грады. Найвышэйшы пункт Бабуган-яйлы — гара Раман-Кош (1545 м) зьяўляецца адначасова і самым высокім пунктам Крыму. Іншая вяршыня, якая перавышае 1500 м — гара Зэйцін-Кош (1537 м). Адміністрацыйна амаль увесь масіў знаходзіцца ў Алуштынскім рэгіёне Крыму, а невялікая частка на захадзе, якая ўключае і вяршыню Раман-Кош, у Ялцінскім рэгіёне.

Паўночныя схілы масіву пакрытыя букавымі лясамі, паўднёвыя — хваёва-дубовымі. Плоская плятападобная паверхня яйлы складзеная вапнякамі. Большую частку яйлы займае Крымскі прыродны запаведнік.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Бабуган (Babuğan) у перакладзе з крымскататарскай мовы азначае «ваўчыная ягада».

Краявід Бабугану (справа) і горны сьцяг Сынап-Даг (зьлева) зь вяршыні Раман-Кош
Краявід Бабугану (справа) і горны сьцяг Сынап-Даг (зьлева) зь вяршыні Раман-Кош

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бабуган-яйласховішча мультымэдыйных матэрыялаў