Бабровыя
Выгляд
| Бабровыя | |
Бабёр канадыйскі (Castor canadensis) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Грызуны |
| Падатрад | Castorimorpha |
| Сямейства | Бабровыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Castoridae | |
Бабро́выя (па-лацінску: Castoridae) — сямейства грызуноў, якое ўлучае адзін існы род і два жывыя віды баброў, а таксама шэраг іхных вымерлых сваякоў. Бабровыя зьявіліся ў позьнім эоцэне блізу 40 млн гадоў таму, хутчэй за ўсё ў Паўночнай Амэрыцы, адкуль прадстаўнікі сямейства трапілі ў Эўразію. Бабровыя прыстасаваныя да паўводнаму ладу жыцьця. Чэрап ня мае надваковічных адросткаў. Бабраняты нараджаюцца адразу пакрытымі поўсьцю і відушчымі.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сямейства бабровыя (Castoridae)
- вымерлыя роды: †Agnotocastor, †Neatocastor, †Anchitheriomys, †Propalaeocastor, †Oligotheriomys, †Palaeocastor, †Capacikala, †Pseudopalaeocastor, †Euhapsis, †Fossorcastor, †Priusaulax, †Eucastor, †Microdipoides, †Nothodipoides, †Monosaulax, †Prodipoides, †Dipoides, †Castoroides, †Procastoroides, †Trogontherium, †Boreofiber, †Euroxenomys, †Youngofiber, †Asiacastor, †Chalicomys, †Steneofiber, †Zamolxifiber, †Romanofiber, †Schreuderia, †Sinocastor, †Hystricops
- род бабёр (Castor)
- від бабёр рачны (Castor fiber)
- від бабёр канадыйскі (Castor canadensis)
- вымерлыя віды: †C. californicus, †C. neglectus, †C. praefiber