А. Г. Вісэр
| А. Г. Вісэр | |
| A.G. Visser | |
Помнік Вісэру | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Андрыс Герардус Вісэр |
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1879 Фрасэрбург, ПАР |
| Памёр | 10 чэрвеня 1929 (50 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | лекар, паэт |
| Мова | афрыкаанс |
А. Г. Вісэр (па-афрыкаанс: A.G. Visser; 1 сакавіка 1879 — 10 чэрвеня 1929) — паэт-афрыканэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрыс Герардус Вісэр (афр. Andries Gerhardus Visser) нарадзіўся ў Фрэсбургу, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Моцная засуха вымусіла яго сям’ю пакінуць сваю фэрму ў Карнарвоне. Месцам нараджэньня паэта стаў намёт пад грушавым дрэвам на двары фэрмы. Першую адукацыю атрымаў у школе ў мястэчке Дальясафат.
Скончыў настаўніцкія курсы ў коледжы Нормааль у Кейптаўне і ў 1901—1906 гг. вучыў мэдыцыну ў Эдынбургу, Шатляндыя. Працаваў доктарам у Карнарвоне (1907—1909), Стэйтлервіле (1909—1916) і Гайдэльбэргу (1916—1929). Стаў блізкім сябрам паэта Юджына Марэя.
Жаніўся двойчы; у 1913 на Леці Конрадзі (Lettie Conradie), якая памерла ў 1920 і ў 1927 на Мары дэ Віер (Marie de Villiers). Памёр 10 чэрвеня 1929 году.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Gedigte (J.L. Van Schaik, 1925)
- Rose van herinnering en ander gedigte (J.L. van Schaik, 1927)
- Die purper iris, en ander nagelate gedigte (Nasionale Pers, 1930)
- Uit ons prille jeug (Nasionale Pers, 1948)
- Bloemlesing uit die gedigte (Van Schaik, 1955)
- Kinderkeur (Van Schaik, 1967)
- Roos en lanset: ’n keuse uit A.G. Visser (Van Schaik, 1978)
- Versamelde gedigte (Tafelberg, 1981)