Аўстрыйскі дапаможны корпус
Аўстрыйскі дапаможны корпус | |
Corps Auxiliaire Autrichien Österreichische Hilfskorps | |
Гады існаваньня | 14 сакавіка 1812 — |
---|---|
Краіна | Аўстрыя |
Уваходзіць у | Вялікую армію |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасьць | 31 000 чалавек |
Дысьлякацыя | Француская імпэрыя |
Войны | Расейская кампанія Напалеона |
Вядомыя камандзіры | Карл Філіп цу Шварцэнбэрг |
Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (па-нямецку: Österreichische Hilfskorps, па-француску: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фармаваньне Аўстрыйскай імпэрыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.
Паводле ўмоваў Парыскае саюзнае дамовы (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызваленая ад удзелу ў войнах Францыі супраць Ангельшчыны і на Пірэнэйскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расеяй выставіць дапаможны корпус. Ён меў знаходзіцца пад даводзтвам аўстрыйскага генэрала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].
Ваенныя дзеяньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Корпус Шварцэнбэрга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасьля пачатку баявых дзеяньняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваныя на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзэрвовай арміі генэрал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпусу ў расейскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандуючы генэрал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнбэрг, герцаг Крумадзкі. Начальнік штабу генэрал-маёр Ёзэф Ксавэр фон Штутэргайм.
Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гарматаў — 30 900 чалавек[3].
Дывізія цэнтру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэльдмаршал-лейтэнант барон Фрэдэрык Б’янкі(de).
- Брыгада генэрал-маёра ляндграфа фон Гэсэн-Гомбургу(de)
- 2-і пяхотны полк Гільлера (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торры
- 33-і пяхотны полк Кальлярэда-Мансфэльда (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрасі(de)
- Грэнадэрскі батальён Кірхенбэтэра (вугорскі)
- 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (вугорскі). Камандзір: палкоўнік фон Габэлькофэн
- 37-ы пяхотны полк
- 60-ы пяхотны полк
- Брыгада генэрал-маёра графа фон Ліліенбэрга(de)
- 19-ы пяхотны полк Альвінцы (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
- 48-ы пяхотны полк Вукасавіча(de), пазьней Юзэфа Антона фон Зымбшэна[4] (вугорскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенбэрг
- Грэнадэрскі батальён Бжэзынскага (нямецкі)
- 30-ы пяхотны полк
- 41-ы пяхотны полк
- 58-ы пяхотны полк барона дэ Бэлью (вугорскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лямпрэ
Дывізія левага флянгу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэльдмаршал-лейтэнант Бэрзына фон Зыгенталь.
- Брыгада генэрал-маёра Мора(de)
- 9-ы пяхотны полк Чартарыскага (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліёт
- 30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня(de) (валёнскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мэйс
- Брыгада генэрал-маёра князя Аляіза Ганзагі фон Ліхтэнштайна
- 16-ы пяхотны полк Люзыньяна
- 34-ы пяхотны полк фюрста Антона Эстэрхазі(hu) (вугорскі). Камандзір: палкоўнік Гірш
- 41-ы пяхотны полк Фрыдрыха Катулінскага (нямецкі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Гейгер
- Брыгада генэрал-маёра Пэтэра фон Больцы
- 7-ы фэльд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Ёзэф Стэфаніні ды Монтэ Айронэ
- плюс пяхотны полк Люзыньяна або Эстэрхазы з брыгады Ліхтэнштайн
Дывізія правага флянгу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэльдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнбэрг(de).
- Брыгада Меэра
- 7-ы пяхотны полк фэльдмаршала барона Шродэра
- 39-ы пяхотны полк барона Дукі (вугорскі). Камандзір: палкоўнік Эмэрых фон Баконі
- Брыгада генэрал-маёра Франца фон Пфляхера
- 6-ы пагранічны пяхотны полк сьв. Георга (2 батальёны)
- 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап
Кавалерыйская дывізія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэльдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон(de).
- Брыгада генэрал-маёра Ёгана Шмэльцэра фон Вільдманзэга
- 1-ы драгунскі полк эрцгерцага Ёгана(de), пазьней 1-ы імпэратарскі гусарскі полк[4] (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік фон Сэнт-Гёргі
- 3-і легкаконны(fr) полк графа О’Рэйлі (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Сіман фон Сарданья
- 2-і легкаконны полк прынца Гагэнцолерн-Гэхінгена(de) (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Матыяс фон Лёдэрэр
- Брыгада генэрал-маёра Франца фон Фрэліха (Фроліха)
- 6-ы драгунскі полк Райша(de). Камандзір: палкоўнік Гайнрых фон Шайтэр
- 4-ы гусарскі полк эрбпрынца Гесэн-Гомбургу(de) (8 швадронаў). Камандзір: палкоўнік прынц Густаў Гесен-Гомбург(de)
- Брыгада Цэхмайстра
- 6-ы гусарскі полк графа Блянкенштайна (8 швадронаў). Камандзір: Вінцэнт фон Гільлерт
- 8-ы гусарскі полк князя фон Кінмаера(de). Камандзір: палкоўнік Франц Бубна фон Варліх(de)
Артылерыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэрал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.
- чатыры батарэі палявой артылерыі
- дзьве батарэі коннай артылерыі
Агулам каля 60 гарматаў.
Інжынэрныя войскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.
- ^ Лякин В. А. В далеком тылу «Великой армии» // Гроза двенадцатого года над Полесьем. — Мн.: Четыре четверти, 2009. — С. 4. — ISBN 978—985-6856-57-3
- ^ а б в г Михаил Одинцов. (24 сьнежня 2009) Австрийский вспомогательный корпус в 1812 году (Le corps autrichien auxiliaire en 1812) (рас.) Наполеон и революция. Blogspot. Праверана 24 чэрвеня 2012 г.
- ^ а б К. Власов. Австрийский вспомогательный корпус (рас.) Расписание Великой армии на начало русской кампании 1812 г. Праверана 24 чэрвеня 2012 г.