Перайсьці да зьместу

Аўгуст Кіцбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўгуст Кіцбэрг
August Kitzberg
Помнік Аўгусту Кіцбэргу ў Карксі-Нуі
Помнік Аўгусту Кіцбэргу ў Карксі-Нуі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аўгуст Кіц
Псэўданімы Tiibuse Jaak
Нарадзіўся 29 сьнежня 1855
Ляатрэ
Памёр 10 кастрычніка 1927
Тарту
Пахаваны
Дзеці Jaan Kitzberg[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік
Мова эстонская

А́ўгуст Кі́цбэрг (па-эстонску: August Kitzberg; 29 сьнежня [ст. ст. 17 сьнежня] 1855, Ляатрэ, цяпер у Эстоніі — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў эстонскай нацыянальнай драматургіі.

Да 1863 року Аўгуст Кіцбэрг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласьці Аб’я, пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 пераехаў у Тарту і ўладкаваўся ў газэту Postimees.

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1874 року. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцбэрга з тэатрам Ванэмуйнэ. Напачатку ён пісаў дыдактычныя камэдыі, прызначаныя для вясковай сцэны («Пунга-Мярт і Уба-Каарэль», 1894).

Росквіт ягонай творчасьці адносіцца да 1906—1915 рокаў.

  • «Пунга-Мярт і Уба-Каарэль» (1894)
  • Sauna Antsu «oma» hobune (1894)
  • Püve Peetri «riukad» (1897)
  • Veli Henn (1901)
  • Räime Reeda 10 kopikat (1903)
  • Rätsep Õhk (1903)
  • Hennu Veli (1904)
  • «У віхуры вятроў» (1906)
  • «Пярэварацень» (1911/12)
  • «Каваль-Анц і Ванапаган» (1912)
  • Kauka jumal (1915)
  • Kosjasõit (1915)
  • Enne kukke ja koitu (1919)
  • «Ляўрыц» (1919)
  • Onu Zipul (1922)
  • «Пракляты хутар» (1923)
  • Maimu (1889)
  • Külajutud (у 5 т., 1915—1921)
  • Tiibuse Jaak Tiibuse kirjavahetus (у 2 т., 1920/1923, пад псэўданімам Tiibuse Jaak)
  • Vana «tuuletallaja» noorpõlve mälestused (у 2 т., 1924/25)

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1990 року ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбэргу пастаўлены помнік[1]. На радзіме пісьменьніка дзейнічае ягоны дом-музэй[2].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Monument to August Kitzberg (анг.) Visitestonia Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  2. Museum-room of the writer August Kitzberg (анг.) Museums. Вільяндзімаа. Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
  • Об эстонской литературе. Сб.. — Таллин: 1956. — С. 79—110.
  • Villem Alttoa. August Kitzberg. — Tallinn: Eesti Riiklik Kirjastus, 1960.
  • Eesti kirjanduse ajalugu. — Tallinn: 1953 Т. IH. — С. 115—123.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аўгуст Кіцбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў